Прафсаюзнае жыццё: запрашаюць санаторыі Беларусі

З першага сакавіка па 30 красавіка УП «Белпрафсаюзкурорт» праводзіць чарговую штогадовую акцыю па продажы санаторных пуцёвак на летні перыяд 2016 года ў санаторыі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Грамадзянам Беларусі прапануюцца пуцёўкі ў нумарах рознага ўзроўню камфортнасці.

Прадпрыемства “Белпрафсаюзкурорт” прапануе скідкі ў памеры 25 працэнтаў наступным катэгорыям грамадзян:

– членам прафсаюзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, пры набыцці санаторна-курортных пуцёвак за кошт уласных сродкаў,ксама сродкаў арганізацыйных структур гэтых прафсаюзаў і (ці) наймальнікаў;

– дзецям членаў прафсабзаў, якія ўваходзяць у ФПБ, з ліку дзяцей дашкольнага ўзросту і навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі пры аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні разам з бацькамі ў дачэрніх унітарных прадпрыемствах УП “Белпрафсаюзкурорт”.

Падставай для атрымання скідкі з’яўляецца даведка аб членстве ў прафсаюзнай арганізацыі ФПБ, якая выдаецца старшынёй пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі, ці гарантыйнае пісьмо прафсаюзнай арганізацыі ФПБ (у выпадку частковай ці поўнай аплаты па выстаўленым санаторыем рахунку). Неабходнай умовай браніравання месцаў у санаторыях з’яўляецца 25-працэнтная аплата кошту кожнай пуцёўкі ў тэрмін да 30 красавіка 2016 года.

Па пытаннях афармлення пуцёвак у санаторыі ФПБ звяртайцеся да старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый ці ў раённае аб’яднанне прафсаюзаў (г. Столін, вул. Савецкая, 69, каб. 108, тэл. 2-02-61 — Міхаіл Захаравіч Карплюк).

Галіна ГАШЧУК

Для даведкі: санаторна-курортнае прадпрыемства “Белпарафсаюзкурорт” аб’ядноўвае 13 аздараўленчых устаноў: 12 санаторыяў, у іх ліку адзін дзіцячы, і аздараўленчую арганізацыю “Турыстычны комплекс “Нарач”. Сістэма здраўніц уключае санаторыі “Прыдняпроўскі”, “Беларусачка”, “Крыніца”, “Нарач”, “Буг”, “Лётцы”, “Імя У. І. Леніна”, “Чонкі”, “Свіслач”, “Нарачанскі бераг”, “Нёман-72”, “Лясныя азёры”.

На тэрыторыі Брэсцкай вобласці знаходзіцца прафсаюзны санаторый “Буг” (Жабінкаўскі раён). Сваю гісторыю санаторый вядзе з 1965 года і сёння з’яўляецца адным з буйнейшых у Бкеларусі. Да паслуг адпачываючых добраўпарадкаваныя карпусы на 500 месцаў з аднамеснымі і двухмеснымі нумарамі. Санаторый прапануе шырокі спектр фізіятэрапеўтычных паслуг: інфрачырвоная саўна, Душ ВІШЫ, паравая саўна, вібрамасаж, ароматэрапія, гідрамасаж, хроматэрапія, абдуў твару. У пераліку лячэбных і касметычных працэдур – крыасаўна, кедравая бочка,  абгортванне суставаў рук, крыабінтаванне, гразевыя ванны, стоўн-тэрапія (масаж гарачым каменнем),гразевыя аплікацыі, гірудатэрапія, радыйліфтынг, міястымуляцыя, азонавыя ванны. Навінкі 2015 года – абгортванне суставаў граямі Мёртвага мора, трэніроўкі на вакуумнай бегавой дарожцы,лячэнне сасудзістх захворванняў ніжніх канечнасцяў апаратам “Артастоп”, ультрагукавое даследаванне сасудаў, суставаў, страўніка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *