Посныя хлебныя вырабы прапануе Столінскі хлебазавод

Хлеб – гэта прадукт штодзённага спажывання і попыту. Аднак жыццё пастаянна ставіць перад чалавекам разнастайныя задачы, якія ў сваю чаргу выяўляюць пэўныя патрабаванні да ежы і ўмоў яе ўжывання. Цяпер адбываецца пераацэнка каштоўнасцяў, у прыватнасці, усё больш людзей звяртаюць свае думкі да веравызнання. І няхай гэта або сапраўдныя перакананні, або традыцыйнае захаванне рытуалаў, або проста жаданне захаваць пастаянства сваёй фігуры, але ва ўсіх выпадках спажыванне хлеба мае пэўнае значэнне.

Пачаўся вялікі праваслаўны пост. Як улічваюць гэта вытворцы хлеба? З такім пытаннем мы звярнуліся да начальніка вытворча-тэхнічнай лабараторыі філіяла ААТ “Берасцейскі пекар” Столінскі хлебазавод Таццяны Рыгораўны ХАЛІМОН.

– Што ваша прадпрыемства прапануе з асартыменту посных хлебных вырабаў сёння, на працягу года?

– Зразумела, што каляндар праваслаўнай царквы цесна звязаны з захаваннем пастоў і свят. Калі скласці ўвесь час пастоў у адзінае цэлае, дык атрымаецца каля 200 дзён у годзе. Мы гэта ўлічваем, таму прапануем гандлёвым кропкам і посныя вырабы рознай вагі, формы, цаны. Спецыялістамі філіяла распрацаваны і пастаўлены на вытворчасць хлебабулачныя вырабы, якія дазваляецца ўжываць у любыя пасты. Яны розныя па сваіх каштоўнасцях, але базіруюцца на безумоўных момантах забяспечыць арганізм бялкамі, ферментамі, расліннымі інгрыдыентамі, якія ўтрымліваюць вялікую колькасць харчовых валокнаў, вітамінаў.

– Гэта, зразумела, не толькі хлеб?

– У гандлёвых кропках, а гэта як нашы фірменныя магазіны, так і магазіны райспажыўкааперацыі, індывідуальных прадпрымальнікаў, пакупнікам прапануюцца такі хлеб, як “Вайсковы” фармавы вагою 0,55 кілаграма, пшанічны “Гусляр” вагою 0,6 і 0,35 кілаграма, “Вотруб’евы” новы подавы па 0,5 кілаграма і фармавы па 0,55 кілаграма, дыябетычны з вотруб’ем па 0,7 кілаграма. Акрамя таго поснымі з’яўляюцца і іншыя пшанічныя і жытнёва-пшанічныя хлебабулачныя вырабы: булачка “Здравушка” дыябетычная па 0,3 кілаграма, хлябец салодкі па 0,2-0,5 кілаграма, пірог посны з павідлам па 0,4 кілаграма, хлеб “Здаравячок” бяздрожджавы, нарэзаны і ўпакаваны па 0,4-0,8 кілаграма, пернікі посныя  “Любімыя”. У сакавіку гэтага года мы асвоілі два новыя віды поснай прадукцыі – пірог “Брэсцкі” фармавы па 0,5 кілаграма і булачка посная з разынкамі па 0,3 кілаграма.

– І ўсё гэта можна ўбачыць у гандлёвых кропках?

– Усё гэта мы вырабляем, прапануем пакупнікам у сваіх фірменных магазінах (там можна набыць такія вырабы на працягу ўсяго дня). У астатніх кропках усё залежыць ад заявак гандлю на такія вырабы. Іх мы маем магчымасць задаволіць цалкам.

Фёдар ШУМКО

Фота  аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *