Мацярынства – вялікая каштоўнасць

Напярэдадні Дня жанчын адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніцтва раёна з прадстаўніцамі прыгожай паловы чалавецтва. На мерапрыемства былі запрошаны жанчыны розных прафесій.  Галоўнымі гераінямі былі, канешне, мнагадзетныя маці, якім уручылі заслужаныя ўзнагароды – ордэн Маці.

Ад імя Столінскага райвыканкама прысутных вітаў намеснік старшыні Міхаіл Піліпавіч Несцяровіч. Словы віншаванняў і найлепшых пажаданняў выказалі таксама начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Валянціна Мікалаеўна Харавец, намеснік старшыні райвыканкама Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Васіль Андрэевіч Заруба, член Савета Рэспублікі Лідзія Уладзіміраўна Грынеўская.

Цудоўныя музычныя нумары прэзентавалі супрацоўнікі сферы культуры раёна.

Алена КЛІМУШКА

Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *