20 сакавіка ў Столінскім доме культуры адбудзецца канцэрт народнага ансамбля танца “Рэха”

20 сакавіка ў Столінскім гарадскім доме культуры адбудзецца справаздачны канцэрт народнага ансамбля танца “Рэха”, падрыхтоўчых танцавальных груп ГДК і дзіцячай школы мастацтваў горада Століна ў рамках Тыдня дзіцячай і юнацкай кнігі і музыкі.

У праграме – выстаўка дзіцячых кніг і часопісаў Столінскай дзіцячай бібліятэкі, выстаўка-продаж сувеніраў і бяспройгрышная латарэя Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці, гульні, у якіх  дзяцей  чакае  сустрэча з   казачнымі  героямі,  і фатаграфаванне з роставымі лялькамі.

Пачатак  у 14.00 гадзін.

Уваход  свабодны.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *