12 сакавіка 2016 года ў Столінскім гарадскім доме культуры адбудзецца раённы фестываль “Давайце тварыць разам”

У рамках праекта “Мастацтва — за інклюзію людзей з інваліднасцю”. Арганізатар – Столінская пярвічная арганізацыя ГА “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”.

У праграме – выстаўкі і майстар-класы выкладчыкаў аддзялення дзённага знаходжання інвалідаў і прадпрыемства “Дарога ў жыццё”, педагогаў дадатковай адукацыі раённага цэнтра дзіцячай творчасці і Столінскай дзіцячай школы мастацтваў, гульнявыя праграмы з выкарыстаннем роставых лялек.

У 13 гадзін адбудзецца ўрачыстае адкрыццё і сумесная канцэртная праграма дзяцей-інвалідаў і творчых калектываў горада з узнагароджаннем удзельнікаў. Акрамя таго іх чакае фуршэт, шоу мыльных бурбалак і дыскатэка.

Пачатак фестывалю ў 12 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *