Выстаўка ў Столінскім краязнаўчым музеі: Сакральныя лялькі Валянціны Лёгкай

Паважаныя жанчыны!

Столінскі краязнаўчы музей сардэчна віншуе Вас з надыходзячым святам 8 Сакавіка і з гэтай нагоды запрашае на выстаўку эксклюзіўных лялек Валянціны Лёгкай. Адкрыццё адбудзецца 3 сакавіка а 14-ай гадзіне ў памяшканні музея. Гэтая выстаўка з’яўляецца першай з цыклу персанальных выстаў, прысвечаных дзейнасці народных майстроў Століншчыны.

Валянціна Лёгкая, педагог дадатковай адукацыі Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці. У 1998 годзе стварыла студыю народных промыслаў “Вышыванка”, якой у 2009 годзе было прысвоена ганаровае званне “Узорная”. Рукамі дзяўчат вышыты сцэнічныя касцюмы для ансамбля танца “Палескія плясуны” і мужчынскай групы аркестра народных інструментаў сярэдняй школы № 2 г. Століна.

Валянціна Мікалаеўна апранае сваіх лялек у старажытныя касцюмы столінскага краю, тым самым захоўвае і перадае ўнікальную спадчыну нашых продкаў.

Выстаўка будзе працаваць з 3 па 22 сакавіка штодзённа ў час работы экспазіцыі музея ― з 9 да 17 гадзін. Просьба да арганізатараў групавых экскурсій папярэдне ўзгадняць дату і канкрэтны час наведвання выстаўкі.

Кантактныя тэлефоны: 6-23-96, 2-43-67. 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *