Тут жыве ветэран патрыятычная акцыя «Тут жыве ветэран»

Па задуме арганізатараў – грамадскага аб’яднання Беларускага фонду міру – на кожны дом удзельніка Вялікай Айчыннай вайны да 9 Мая будзе ўсталявана памятная шыльдачка. На ёй – ордэн Айчыннай вайны і словы падзякі абаронцу Радзімы на беларускай мове.
Актывісты РК ГА “БРСМ” разам з першым сакратаром Вадзімам Зарубам і старшынёй РА «Беларускі фонд міру» Святланай Піва павіншавалі ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Ганну Мікітаўну Сямёнаву і ўсталявалі першую шыльдачку на яе дом.
Акцыя «Тут жыве ветэран» завершыцца да Дня Перамогі. Плануецца ўсталяваць такія шыльдачкі на 47 дамах і кватэрах, дзе жывуць ветэраны Століншчыны.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *