Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 17 лютага 2016 года падпісаў указ аб узнагароджанні ордэнам Маці

За нараджэнне і выхаванне пяці і больш дзяцей ордэнам Маці па Столінскім раёне ўзнагароджаны 11 жанчын. У іх ліку хатнія гаспадыні аг. Альшаны – Вандзіч Таццяна Васільеўна, Гайкевіч Святлана Іванаўна, Германовіч Марына Іванаўна, Гром Валянціна Паўлаўна, Сыса Святлана Рыгораўна і Тарасевіч Святлана Іванаўна;  Каласоўская Ганна Юльянаўна – аператар машыннага даення ААТ “Палессе АВМ”, Пашкевіч Галіна Іванаўна –  хатняя гаспадыня аг. Рубель, Пашкевіч Людміла Іванаўна – акушэрка Альшанскай амбулаторыі, Рудзько Святлана Аляксееўна – юрыст  ААТ “Лядзецкі”, Шаўчук Алена Аляксееўна – работніца Альгомельскага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад сярэдняя школа.

Цяпер на Століншчыне ордэн Маці маюць 562 жанчыны.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *