Пільнасць выключыць крадзяжы

Той, хто хоць раз праязджаў праз Давыд-Гарадок, можа выказаць здагадку аб тым, што веласіпед – гэта асноўны і самы распаўсюджаны транспартны сродак на дадзенай тэрыторыі. Абумоўлена гэта тым, што ў Давыд-Гарадку няма гарадскога транспарту, а жыхарам населенага пункта неабходна дабірацца на работу, пераадольваючы значную адлегласць. Тым больш, што ў горадзе працуюць людзі з Веляміч, Сямігосціч і іншых вёсак. Таму веласіпедысты на дарогах горада сустракаюцца ў разы часцей у параўнанні з населенымі пунктамі столінскай зоны. Адпаведна, што і верагоднасць крадзяжоў двухколых транспартных сродкаў узрастае.
З мэтай папярэджання такога роду правапарушэнняў і правядзення прафілактычнай работы з грама-дзянамі 18 лютага рэйдавая група ў складзе намесніка начальніка ад-дзела аховы грамадскага парадку і прафілактыкі Столінскага РАУС Івана Іванавіча Шаламіцкага, старшага ўчастковага інспектара Уладзіміра Аляксандравіча Тукіна і карэспандэнта “НП” накіравалася ў г. Давыд-Гарадок.
Каля гандлёвых аб’ектаў назіралася вялікая колькасць веласіпедаў. І ніводзін з іх не быў замацаваны ўтрымліваючым сродкам ці, прасцей сказаць, – замком, якім павінен абавязкова забяспечыць свой веласіпед кожны добры гаспадар, якога цікавіць зберажэнне яго маёмасці, а адпаведна, і матэрыяльных сродкаў. Гэта першы і самы надзейны крок да змяншэння колькасці крадзяжоў і негатыўных праяў у нашым грамадстве. Тым больш, з гутарак з уласнікамі транспартых сродкаў вынікае, што ў сваёй большасці яны спадзяюцца на авось і давяраюць людзям, поўнасцю выключаючы верагоднасць крадзяжу. І ніхто не задумваўся над тым, што, вярнуўшыся, можна толькі канстатаваць факт знікнення веласіпеда. І каго ў такім выпадку вінаваціць?
Каля паліклінікі рэйдавая група заўважыла пяць веласіпедаў. Толькі два былі замацаваны. Медрэгістратар паліклінікі Аксана Віктараўна Кулага патлумачыла, што ўсе работнікі ўстановы аховы здароўя заўсёды замацоўваюць свае веласіпеды да спецыяльнай устаноўкі, а незамацаванымі заста-ліся транспартныя сродкі грамадзян, якія наведваюць паліклініку.
Уладзімір Аляксандравіч патлумачыў, што першапачаткова людзі спасылаліся на тое, што ў грамадскіх месцах няма спецыяльных установак, да якіх можна было б прымацоўваць веласіпеды. Таму, улічваючы іх пажаданні, такія ўстаноўкі былі размешчаны каля магазінаў і іншых найбольш значных грамадскіх аб’ектаў, але гэта праблему не вырашыла. Людзі як пакідалі веласіпеды без замыкаючых сродкаў, так і пакідаюць. Толькі нязначная колькасць грамадзян набыла ўтрымліваючыя сродкі. Але і сярод іх значны працэнт не замыкае веласіпед, а возіць замок з сабою проста так. Можа людзі такім чынам стараюцца адцягнуць увагу злодзея, але гэта не дзейнічае.
Каля “Каблучка” веласіпедыстка запэўніла, што пастаянна прымацоўвае веласіпед, але на гэты раз забегла на хвіліначку і пакінула без нагляду свой транспартны сродак. На вуліцах Давыд-Гарадка часта сустракаюцца двухколыя транспартныя сродкі, якія стаяць без нагляду доўгі час без прымянення ўтрымліваючых сродкаў.
Іван Шаламіцкі падчас прафілактычных гутарак з грамадзянамі прапанаваў ім пазнаёміцца і з інфармацыйнымі лістамі, буклетамі па папярэ-джанні крадзяжоў маёмасці і рознага віду махлярства.
Не выключэнне – пакінутыя веласіпеды каля прыватных домаўладанняў, веснічак, агароджаў. На вуліцы Лучнікоўскай самотна стаяў веласіпед, але яго ўласнік Вадзім Рыгоравіч Казакевіч, які за агароджай завіхаўся па гаспадарцы, растлумачыў, што ён не выпускае з поля зроку яго ні на хвіліну. Ён узяў за звычку прымацоў-ваць “свайго сябра”, каб мінаваць непрыемнасцяў.
На Давыд-Гарадоцкім электрамеханічным заводзе арганізавана спецыяльная закрытая веластаянка. На момант рэйду яна налічвала каля сотні веласіпедаў. На агароджы змешчана шыльдачка “Вядзецца відэаназіранне”. Дзверы адчынены. Агляд транспартных сродкаў паказаў, што толькі каля 30 працэнтаў замацаваны ўтрымліваючым сродкам, а астатнія?.. Супрацоўнікі завода растлумачылі, што за стаянкай увесь час вядзецца назіранне, але больш на-дзейным было б яшчэ і зачыняць яе на замок, каб поўнасцю выключыць магчымасць крадзяжу.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў заклікаюць грамадзян быць пільнымі ў адносінах да сваёй маёмасці. Адна з прычын крадзяжоў – наша нядбайнасць і няўважлівасць.
Людміла КАСПЯРОВІЧ
Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *