На Століншчыне плацяць падаткі на сабак

«Чуў, што на тэрыторыі нашага раёна ўводзіцца падатак за валоданне сабакамі. Раскажыце, калі ласка, больш падрабязна, хто павінен плаціць такі падатак, ад чаго залежыць стаўка падатку, як будзе ажыццяўляцца яго плата.
Мікалай Іванавіч, г. Столін».
У КУШВП “Столінская ЖКГ” патлумачылі, што згодна з падатковым заканадаўствам падаткі за валоданне сабакамі плацілі і раней. У 2015 годзе на тэрыторыі г. Століна і р. п. Рэчыца зарэгістравана 39 кошак і 38 сабак. Падаткі за валоданне сабакамі да 40 см у карку ў суме 0,1 базавай велічыні (18 000 руб.) плацілі дзевяць чалавек.
На Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь 30 студзеня апублікавана рашэнне Столінскага раённага Савета дэпутатаў аб устанаўленні і ўвядзенні ў дзеянне на тэрыторыі Столінскага раёна падатку за валоданне сабакамі.
Да гэтага рашэння прыкладаецца Інструкцыя аб падатку за валоданне сабакамі. Плацельшчыкамі падатку з’яўляюцца фізічныя асобы — уладальнікі сабак, якія зарэгістраваны на тэрыторыі Століншчыны. Падатак заплацяць тыя, чые чатырохногія сябры ва ўзросце ад трох месяцаў і старэйшыя.
Стаўкі падатку за валоданне сабакамі залежаць ад вышыні ў карку. Таму за кожны месяц падатковага перыяду гаспадарам чатырохногіх неабходна заплаціць наступныя сумы: за сабаку да 40 см у карку — 0,1 базавай велічыні (21 000 рублёў), ад 40 см да 70 см — 0,2 базавай велічыні (42 000 рублёў), 70 см і больш — 0,5 базавай велічыні (105 000 рублёў). Тым, парода чыёй сабакі ўключана ў пералік патэнцыйна небяспечных парод сабак, які зацверджаны пастановай Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь ад 12 снежня 2001 года № 40 “Аб некаторых пытаннях развядзення, утрымання, увозу ў Рэспубліку Беларусь, а таксама навучання ўладальнікаў патэнцыйна небяспечных парод сабак” прыйдзецца заплаціць таксама 0,5 базавай велічыні.
Падатковым перыядам падатку за валоданне сабакамі прызначаецца каляндарны квартал. Пры вылічэнні сумы падатку прымаецца памер базавай велічыні, устаноўлены на першае чысло першага месяца падатковага перыяду.
Падатак за валоданне сабакамі плацельшчыкамі бярэцца адначасова з унясеннем платы за карыстанне паслугамі ЖКГ не пазней за 27-е чысло месяца.
– Арганiзацыi, якiя ажыццяўляюць эксплуатацыю жыллёвага фонду і (або) прадастаўляюць жыллёва-камунальныя паслугі (у нашым выпадку – Столінская ЖКГ) праводзяць прыём сум падатку за валоданне сабакамі і іх пералічэнне ў раённы бюджэт не пазней 27-га чысла месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам, а таксама прадстаўляюць у падатковы орган па месцы пастаноўкі на ўлік інфармацыю аб пералічэнні падатку за валоданне сабакамі ў адвольнай форме не пазней за 30-е чысло месяца, наступнага за мінулым падатковым перыядам.
Падатковая дэкларацыя (разлік) па падатку за валоданне сабакамі не прадстаўляецца.
Ад падатку за валоданне сабакамі вызвалены:
– інваліды па зроку, якія валодаюць сабакам-павадыром;
– ветэраны, інваліды і ўдзельнікі Вялікай Айчыннай вайны;
– інваліды I і II групы;
– непрацуючыя пенсіянеры, якія дасягнулі ўзросту, які дае права на пенсію па ўзросце на агульных падставах, якія валодаюць не больш чым адным сабакам, пры адсутнасці рэгістрацыі па месцы iх жыхарства працаздольных асоб, за выключэннем ваеннаслужачых тэрміновай ваеннай службы, грамадзян, накіраваных на альтэрнатыўную службу, а таксама асоб, якія адбываюць пакаранне ў месцах пазбаўлення волі (пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць гэты факт);
– жыхары аднакватэрных або блакіраваных жылых дамоў, у выпадку, калі сабака не выкарыстоўваецца ў прадпрымальніцкай дзейнасці.
Людміла КАСПЯРОВІЧ

На Століншчыне плацяць падаткі на сабак: 1 комментарий

  • 23.02.2016 в 7:24 пп
    Permalink

    Походу наши власти начали читать «Чипполино»
    Следующий налог на воздух?

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *