Быць адданымі высокім маральным каштоўнасцям і добрым традыцыям

Дзясятага лютага ў Столінскім ГДК адбылася справаздача аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі за 2015 год і пастаўлены задачы на 2016 год.

З дакладам выступіў начальнік аддзела Васіль Андрэевіч Заруба. Яго дапоўнілі намеснік дырэктара метадычнага цэнтра раённай клубнай сістэмы Ніна Лісавец, дырэктар Рэчыцкай школы мастацтваў Аляксандр Велясніцкі, дырэктар краязнаўчага музея Святлана Вярэніч, дырэктар Столінскага ГДК Кацярына Сакалова, дырэктар кінавідэасеткі Мікалай Клочка і бібліятэкар Рубельскай бібліятэкі Надзея Пашкевіч.

У рабоце сходу  прыняў удзел і выступіў з прамовай намеснік старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргей Фёдаравіч Сідарэвіч.

Па праграме «Культура»

У раёне захавана тэндэнцыя правядзення адзіных дзён інфармавання. У мінулым годзе праведзены 77 сустрэч інфармацыйных груп у працоўных калектывах і па месцы жыхарства, паступілі  179  пытанняў,  прыняў удзел 6991 чалавек. Адбылося пяць справаздач сацыяльнай сферы. Падчас жніва інфармацыйна-творчыя групы дзевяць разоў выязджалі на палі і збожжатакі.

На працягу 2011-2015 гадоў на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы і арганізацыю мерапрыемстваў выкарыстана 16,1 мільярда рублёў. За пяць гадоў аказана платных паслуг на 5,7 мільярда рублёў. Было прыцягнута дадаткова 50 мільёнаў рублёў за кошт інавацыйных праектаў. У 23 установах  праведзены рамонт, камп’ютарызацыя бібліятэк і абнаўленне кніжнага фонду. Праводзілася аптымізацыя сеткі ўстаноў культуры: зачынены сем клубных устаноў, 13 сельскіх бібліятэк, праведзена інтэграцыя трох сельскіх бібліятэк са школьнымі, скарочана 33,5 штатнай адзінкі.

За мінулы год на ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы выкарыстана 2958,6 мільёна рублёў, у тым ліку 194,9 мільёна рублёў – па дзяржаўнай праграме “Культура”. Аказана платных паслуг на 1269 мільёнаў рублёў. Паказчык па платных паслугах выкананы на 100,4 працэнта.

Уведзены ў строй новы будынак Відзіборскага  клуба.  Праведзены рамонты Рамельскага і Рубельскага дамоў культуры, Рэчыцкай школы мастацтваў. У новым будынку размясціўся Альманскі дом культуры.

Творчыя вехі

Асаблівая ўвага надавалася святкаванню 70-годдзя  Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Абноўлены помнікі і абеліскі ў Рэчыцкім, Харомскім, Беражноўскім, Белавушскім і Альшанскім сельскіх Саветах. Устаноўлены і выбіты на мемарыяльных дошках 234 новыя імёны ваеннаслужачых, якія загінулі пры вызваленні Столінскага раёна. Усяго на рамонт і добраўпарадкаванне воінскіх пахаванняў і помнікаў затрачана 406 мільёнаў рублёў, з іх 230 мільёнаў рублёў вылучана Брэсцкім абласным выканаўчым камітэтам са сродкаў рэспубліканскага суботніка.

Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль народнай музыкі “Выцінанка” прадстаўляў Брэсцкую вобласць і нацыянальную культуру на Сусветнай выстаўцы “Экспа-2015” у Мілане (Італія). Праведзены раённы фестываль працаўнікоў вёскі “Дажынкі”, святы гарадоў і вёсак, традыцыйныя “Конікі”, свята журавін, Тройца, Масленіца, Купалле.

Шэраг мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнага і маральнага выхавання быў прысвечаны Году моладзі – конкурс сучаснай эстраднай творчасці “Зоркі Палесся”, конкурс прыгажосці “Панна журавінавых балот”, байк-злёт, аўтапрабег па месцах баявой славы.

Выхаванкі Рэчыцкай школы мастацтваў Мілена Бруцкая і Дар’я Гізун сталі лаўрэатамі рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, а Таццяна Бабіч і Дар’я Гізун па выніках года ўдастоены прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

У раёне функцыянуюць тры школы мастацтваў і дзве музычныя школы, дзе займаюцца 683 вучні. Працэнт дзяцей, якія заняты мастацкай адукацыяй, складае толькі 6,1 – гэта самы нізкі паказчык у вобласці.

У 2015 годзе 60-годдзе адзначыў краязнаўчы музей і 130-годдзе – парк “Манькавічы”. Музеем абслужана 6500 наведвальнікаў, у тым  ліку  80  экскурсійных груп, прачытаны дзевяць лекцый. Аказана паслуг на 7 мільёнаў 956 тысяч рублёў. Сённяшні музей – гэта камунікацыя, якая ўцягвае наведвальніка ў сумесную творчасць. І сёння ён адчувае недахоп прафесіяналаў.

У   раёне  функцыянуе  прадпрыемства “Столінская раённая кінасетка”. Кінапаказы ажыццяўляе кінатэатр “Экран” у Століне, а на раёне – кінаперасовачныя ўстаноўкі. У 2015 годзе абслужана 93167 гледачоў.

Яшчэ адзін са званнем народны

У кастрычніку 2015 года рашэннем раённага выканаўчага камітэта на базе падведамасных устаноў аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі створана дзяржаўная ўстанова “Столінская раённая клубная сістэма”, а ўсе 56 устаноў на раёне з’яўляюцца цяпер яе філіяламі. Там працуюць 119 чалавек.

У лістападзе 2015 года сетка публічных бібліятэк рэарганізавана і набыла статус юрыдычнай асобы з назвай установа культуры “Столінская раённая бібліятэчная сістэма” з падпарадкаванымі ёй 48 філіяламі.

Званне народны  прысвоена клубу аматараў гумару і песні  “Моства” Мачульскага дома фальклору (кіраўнік Аліна Ляшкевіч).

Мастацкім кіраўніком хору ветэранаў вайны і працы з’яўляецца Адам Ціханавіч Пазяйчук. Калектыў рыхтуе праграму на фестываль ветэранскай творчасці.

У Год культуры

Сёлета будзе праведзены рамонт кінатэатра “Зара” ў Давыд-Гарадку пад гарадскі Дом культуры. На базе Радчыцкага ВПК яслі-сад базавая школа  будзе адчынены сельскі клуб. Пры наяўнасці фінансавых сродкаў мяркуецца правесці бягучыя рамонты шэрагу іншых аб’ектаў культуры. Будзе працягнута аптымізацыя сеткі ўстаноў культуры. План па аказанні платных паслуг насельніцтву даведзены ў суме 1,3 мільярда рублёў.

У Год культуры ў Гарадной у ліпені пройдзе V Міжнародны пленэр ганчароў. У Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь будуць прадстаўлены неабходныя дакументы для надання статусу нематэрыяльнай культурнай спадчыны па лініі міжнароднай арганізацыі ЮНЕСКА пры ААН народнаму абраду “Конікі” ў Давыд-Гарадку, фестывалю “Брацкая свечка” вёскі Лука. Адбудуцца традыцыйныя святы.

Асаблівая  ўвага  будзе  нададзена ваенна-патрыятычнаму і маральнаму выхаванню моладзі, захаванню гісторыка-культурнай спадчыны. Адным з напрамкаў з’яўляецца работа па прафілактыцы правапарушэнняў сярод непаўналетніх, другаснай занятасці, валанцёрскаму руху праз уцягненне ў актыўныя формы адпачынку.

Важнае месца адведзена развіццю аматарскай творчасці, арганізацыі адпачынку з рознымі катэгорыямі насельніцтва па месцы жыхарства.

Варта палепшыць работу па пашырэнні відаў платных паслуг, адраджэнню і захаванню народных промыслаў і рамёстваў, культурнаму абслугоўванню маланаселеных вёсак.

За дасягнутыя поспехі

Па выніках работы за мінулы год саветам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі і райкамам прафсаюза работнікаў кульуры прынята пастанова. Згодна з ёй за добрасумленную працу, дасягнутыя поспехі, уклад у развіццё культурнай дзейнасці Ганаровымі граматамі і грашовымі прэміямі ўзнагароджаны Столінскі гарадскі дом культуры, Альманскі сельскі дом культуры, Мачульскі сельскі дом фальклору, Рубельская сельская бібліятэка, настаўнікі па класу баяна Рэчыцкай дзіцячай школы мастацтваў Таццяна Аляксееўна Гнядзько і Вольга Васільеўна Навумовіч.

Адзначана работа па выкананні прагнозных паказчыкаў Рухчанскага, Асаўскога, Стружскага, Дубайскага дамоў культуры і Рамельскага сельскага цэнтра культуры і вольнага часу, Белавушскай, Рэчыцкай і Альманскай бібліятэк.

Недастаткова працуюць па арганізацыі адпачынку і бібліятэчнага абслугоўвання, не выконваюць платныя паслугі ўстановы культуры Вялікамалешаўскага, Беражноўскага і Гараднянскага сельскіх Саветаў, Фядорская сельская бібліятэка.

У сваім выступленні намеснік старшыні райвыканкама падзякаваў работнікам сферы культуры за работу ў 2015 годзе і акцэнтаваў увагу  на разумным спажыванні і беражлівым стаўленні да ўсяго, што маем, і ў якасці задачы нумар адзін вылучыў пазабюджэтную дзейнасць. Востра стаіць і пытанне дысцыпліны, выканання дэкрэта аб карупцыі і эканамічнай злачыннасці, злачыннасці сярод непаўналетніх.

Культработнікам па сіле знаходзіць новыя метады ўздзеяння на людзей, каб прыцягнуць іх увагу да гісторыка-культурнай спадчыны, народных традыцый, запоўніць іх вольны час  з карысцю, спрыяць эстэтычнаму і маральнаму выхаванню асобы.

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *