3 лютага на Століншчыне з рабочай паездкай пабываў памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Дзмітрыевіч Гобараў

На Гарынскімкамбінаце будаўнічых матэрыялаў Дзмітрый Дзмітрыевіч цікавіўся рэальным станам спраў па вытворчасці і рэалізацыі будаўнічай цэглы, перспектывамі развіцця прадпрыемства. Цяпер камбінат знаходзіцца на планавым рамонце, рыхтуецца распачаць выраб прадукцыі.  Важнейшая праблема тут – затаваранасць прадукцыяй на складах, што прыводзіць да фінансавых складанасцяў. Вялася размова пра ажыццяўленне бізнес-плана па асваенні вырабу істотна новай па якасці прадукцыі – клінкернай цэглы.

У КСУП “Струга” Дзмітрый Гобараў пазнаёміўся з новым жывёлагадоўчым комплексам у Альманах. Ён адзначыў, што паказчыкі работы комплексу адстаюць ад створаных тут умоў.  Належыць навесці парадак на мехдвары, які пры самастойнай гаспадарцы быў цэнтрам вытворчасці.

На торфапрадпрыемстве “Глінка” Дзмітрый Дзмітрыевіч адзначыў высокі ўзровень вытворчасці, заклікаў большую актыўнасць праяўляць пры рэалізацыі прадукцыі.

Пры наведванні СВК “Фядорскі” памочнік Прэзідэнта пахваліў кіраўніцтва гаспадаркі за падыход да рэканструкцыі жывёлагадоўчых памяшканняў. Па вядзенні жывёлагадоўлі СВК “Фядорскі” ў ліку перадавых гаспадарак вобласці і краіны.

Фёдар ШУМКО

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *