28 лютага сацыяльна-творчая праграма “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” пройдзе ў Доме культуры аграгарадка Белавуша

У красавіку 2016 года спаўняецца 30 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Сёлета ў лютым-красавіку пройдзе ХХХ Міжнародная сацыяльна-творчая праграма “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” па раёнах, якія пацярпелі ад наступстваў на ЧАЭС у Гомельскай, Магілёўскай, Брэсцкай і Гродзенскай абласцях, раёнах-пабрацімах Бранскай і Смаленскай абласцей Расіі.

Арганізатарамі дадзенай праграмы ўсе гэтыя гады з’яўляюцца Дэпартамент па ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС,  Міністэрства  па  надзвычайных сітуацыях, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, ГА “Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі” і ГА “Беларускі фонд міру”.

28 лютага 2016 года сацыяльна-творчая праграма “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця” пройдзе ў нашым раёне ў Доме культуры аграгарадка Белавуша  ў 18.30 гадзін з удзелам народнага артыста Беларусі кампазітара Эдуарда Ханка, лаўрэатаў міжнародных конкурсаў і фестываляў Дзмітрыя Шуканава, Генадзя Санько, Анастасіі Купрыянцавай, Паўла Шайтанава, Рустама.

На адной сцэне са знакамітымі артыстамі выступяць таленавітыя дзеці і падлеткі нашага раёна.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *