28 лютага ў выставачнай зале г. Століна адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Паўла Куліка

У нядзелю, 28 лютага 2016 года, у выставачнай зале г. Століна (вул. Савецкая, 106) адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі жывапісу Паўла Куліка – самадзейнага мастака і разьбяра, паэта і кампазітара з Ніжняга Церабяжова.

Творчасць Паўла Куліка блізкая і зразумелая: пра людзей з іх радасцямі і клопатамі, пра ціхае вясковае жыццё. Усё, што натхняе аўтара на музыку і паэтычныя радкі, ён пераносіць на жывапісныя палотны…

Пачатак вернісажу – у 12.00 гадзін. Далучайцеся!

Галіна ГАШЧУК

28 лютага ў выставачнай зале г. Століна адбудзецца адкрыццё персанальнай выстаўкі Паўла Куліка: 1 комментарий

  • 29.02.2016 в 1:33 пп
    Permalink

    Была на выставке раньше. Зацепило и порадовало. Творчество должно вдохновлять, открывать нечто новое. Именно это и делает мастер. Удивительные, теплые и душевные работы. Не поленитесь и сходите, отлично проведете время!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *