25 лютага Столінскі гарадскі дом культуры запрашае на паказ інтэрактыўнай казкі дзяцей ад чатырох да 12 гадоў

25 лютага на сцэне Столінскага гарадскога дома культуры адбудзецца паказ інтэрактыўнай казкі для дзяцей ад чатырох да 12 гадоў “Зімовыя прыгоды Белага гнома”.

…Белы гном  стаў маладым і губляе чароўную сілу. Каб яе вярнуць, трэба праявіць такія якасці, як вера, мара і дабрыня.

Казка выхоўвае маральныя каштоўнасці і заклікае да стварэння. Паказ суправаджаецца неонавым шоу, шоу мыльных бурбалак і жывым вакалам.

Пачатак сеансаў у 10.00, 12.00 і 18.00 гадзін.

Цана білета – 50-70 тысяч рублёў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *