Здарэнні ў Столінскім раёне


Пераблытаў

24 студзеня ў Столінскі РАУС паведаміў урач-рэаніматолаг Столінскай ЦРБ аб тым, што з дыягназам “Сітуацыйнае атручванне шчолаччу, апёкі глоткі і стрававода” на лячэнне трапіў жыхар в. Вялікія Арлы, мужчына 1972 г. н. Пацярпелы расказаў, што пераблытаў шчолач з гарэлкай і выпіў.

Дакаціліся

26 студзеня ў міліцыю звярнулася жыхарка в. Стахава, 1924 г. н., якая паведаміла, што яе сын 1960 г. н. душыць і патрабуе грошы. Па дадзеным факце праводзіцца праверка.

Вытворчая траўма

28 студзеня ў Столінскую ЦРБ у траўматалагічнае аддзяленне з рознымі траўмамі (пераломы) на лячэнне трапіла адна з работніц торфапрадпрыемства “Глінка”.

Потым стала вядома, што траўмы жанчына (1961 г. н.) атрымала на вытворчасці падчас разгрузкі вагона з торфам.

Дахам забіла чалавека

28 студзеня ў в. Вялікія Арлы здарыўся няшчасны выпадак.

Мужчына, 1959 г. н., падчас разборкі нежылога дома на дровы па вуліцы Савецкай быў смяротна траўміраваны дахам, які абваліўся.

Па фактах вытворчага траўматызму і няшчаснага выпадку Столінскім райаддзелам Следчага камітэта праводзіцца праверка.

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *