Віншавалі Дзяды Марозы

Па традыцыі ў навагоднія святы і на Каляды жыхароў Століншчыны віншуюць супрацоўнікі сілавых структур раёна.
Прыемна былі здзіўлены ў чарговы раз вадзіцелі і пешаходы, калі іх спынялі на дарозе супрацоўнікі ДАІ не з мэтай пакараць ці правесці вусную растлумачальную работу, а каб павіншаваць. Дзеля большай святочнасці ў Дзеда Мароза ператварыўся старшы інспектар ДАІ Віталь Кавальскі. Ён не толькі жадаў усім здароўя і поспехаў у Новым годзе, але і дарыў падарункі – флікеры, мандарыны і цукеркі.
Не засталіся ўбаку і столінскія выратавальнікі. На Ражджаство Хрыстова намеснік начальніка Столінскага  райаддзела  па  надзвычайных сітуацыях Аляксандр Іванавіч Бараноўскі таксама ператварыўся ў Дзеда Мароза і прыняў удзел у калядным шэсці па Белавушы разам з работнікамі мясцовага Дома культуры. Дзед Мароз не толькі віншаваў жыхароў аграгарадка, але і раздаваў дзеткам памяткі аб правілах пажарнай бяспекі.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *