Спартакіяда работнікаў адукацыі

Дзявятага студзеня па ўсім раёне  прайшла спартакіяда  сярод работнікаў сістэмы адукацыі.  Спаборніцтвы праходзілі ў васьмі зонах: сярэдняй школе № 2 г. Давыд-Гарадка, альшанскай сярэдняй школе № 1, Альгомельскім ВПК яслі-сад сярэдняя школа, Харомскім ВПК яслі-сад сярэдняя школа, Столінскай дзяржаўнай гімназіі, Стружскай сярэдняй школе, Плотніцкай сярэдняй школе і сярэдняй школе № 3
г. Століна.
На базе сярэдняй школы   №   3 г. Століна ў спаборніцтвах прынялі ўдзел  пяць каманд: каманда  аддзела адукацыі, спорту і турызму, вучэбна-метадычнага кабінета,  бухгалтэрыі, гаспадарчага аддзела і каманда “Аквамарына”.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму Андрэй Аляксандравіч Дамашчук прапанаваў на некаторы час забыць пра святочны калядны стол і  ўдзяліць час свайму здароўю, тым больш, што нагода для гэтага адпаведная ёсць, ды і каманды сабраліся добрыя, таму засталося толькі растлумачыць умовы правядзення мерапрыемства… Начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Аляксандр Мікалаевіч Вячорка пажадаў камандам-удзельніцам поспехаў і выказаў спадзяванні на тое, што такая сустрэча будзе не апошняй, а стане добрай традыцыяй.
Спартакіяда праходзіла па наступных  відах: шашкі, настольны тэніс, баскетбол, дарц, стральба, падняцце гіры. Самі ўдзельнікі спартакіяды атрымалі зарад станоўчых эмоцый і нават пажадалі, каб на наступны раз было больш розных відаў спорту ўключана ў праграму спартакіяды. Пераможцы  занальных спаборніцтваў прымуць удзел у правядзенні фінальнай спартакіяды, якая адбудзецца 16 студзеня на базе ФСК “Аквамарын”.
Безумоўна, прапаганда здоровага ладу жыцця – гэта здорава, — сцвярджаюць прадстаўнікі сістэмы адукацыі раёна і  актыўныя ўдзельнікі  дадзенага мерапрыемства, таму пажадаем ім поспехаў і далейшых перамог.
ххх
Сярэдняя школа № 1 аг. Альшаны прымала гасцей з трох альшанскіх дзіцячых садкоў, школ вёскі Сямігосцічы і аграгарадка Рамель. Не здзіўлю, калі скажу, што большасць удзельнікаў — прадстаўніцы цудоўнай паловы чалавецтва. І калі адразу гучаў лозунг: галоўнае не перамога, а ўдзел, то потым усе загарэліся спартыўным азартам. Трэба было бачыць, як не хацелі ўступаць дзяўчаты ў тэнісе, а мужчыны ўспомнілі ўсе навыкі валодання мячом. Можа таму няхай і не ўдзельнічалі прафесіяналы, але напал спаборніцтваў быў моцны. Лепшым у баскетбольным конкурсе стаў дырэктар альшанскай СШ № 1 Міхаіл Ільіч Лемяза, які перамог і ў тэнісе, і ў стральбе. Намеснік па выхаваўчай рабоце гэтай жа школы Анастасія Фёдараўна Кадоліч таксама закінула найбольш мячоў і ёй жа не было роўных у стральбе: яна адзіная з жанчын набрала 33 ачкі. Таксама адразу ў трох відах спорту – дарцы, шашках і гіравым спорце перамог намеснік дырэктара па выхаваўчай рабоце альшанскай СШ № 2 Дзяніс Андрэевіч Сыса, які таксама заслужыў права знаходзіцца ў фінале.  Цудоўнымі дасягненнямі адзначыліся таксама Алена Яўгенаўна Баландзіна (тэніс), Кананчук Наталля Іванаўна (дарц), Кананчук Аксана Мікалаеўна (шашкі), Уладзімір Уладзіміравіч Разановіч (футбольны спорт).
У сярэдняй школе № 1 Давыд-Гарадка сустракаліся прадстаўнікі школ і дзІцячых садкоў Давыд-Гарадка, аграгарадкоў Велямічы і Харомск, Альпенскай базавай школы, цэнтра дзіцячай творчасці. Лепшымі сталі Ю.  В.  Казуля і  Труханавец С. А. (тэніс); Галавач Н. Ю. і Тукін Ф. М. (дарц);  Кашэўскі А. М. і Шыкунец Л. В. (баскетбольны конкурс); Хілінская В.  Г. і Матусевіч В. М. (стральба);  Свірыдчук Н. У. і Тукін Ф. М. (шашкі);  футбольны конкурс і гіравы спорт – Кашэўскі А. М. Менавіта гэтыя ўдзельнікі аказаліся самымі спартыўнымі, таму паедуць абараняць гонар школы ў Столін.
І яшчэ ў адной школе ўладарыў спорт. Альгомельскі ВПК яслі-сад сярэдняя школа прымаў работнікаў адукацыі аграгарадкоў Вялікае Малешава і Кароцічы, вёсак Цераблічы, Аздамічы і Мачуль. Крыху больш за тры гады таму адчыніла свае дзверы гэтая школа, таму і атрымала магчымасць стаць гаспадыняй мерапрыемства. Як расказала дырэктар Тамара Васільеўна Рудзяк, яны і самі здзівіліся, што прыехалі абсалютна ўсе заяўленыя. Пераможцамі тут сталі: дарц – Кубрыкава Л. А., Сямейка У. І.; тэніс – Андрэйкавец Н. І., Паўловіч В. Ф.; стральба з пнеўматычнай вінтоўкі – Кузьміч І. В., Адамаў В. У.; шашкі – Андрэйкавец К. В., Мікуліч А. І.; футбольны конкурс – Паўловіч В. Ф; баскебольны конкурс – Рудзяк Т. В., Паўловіч В. Ф.; гіравы спорт —  Адамаў В. В. У   спаборніцтве   прыняў   удзел 21 чалавек.
Відавочна, што і самім кіраўнікам аказалася цікавым такога кшталту мерапрыемства. Усе без выключэння ўдзельнікі, з кім гутарыла, былі задаволены і арганізацыяй, і турнірам. “І з калегамі сустрэліся, і юнацтва ўспомнілі!”, – адзін за адным гаварылі ўдзельнікі.
Людміла Каспяровіч
 Ганна МЕЛЬНІК
Фота аўтараў  і з архіваў школ

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *