Папраўляйце здароўе разам з дзеткамі

У прадстаўніцтва Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Столінскім раёне паступілі пуцёўкі для бацькоў з дзеткамі ад трох да шасці гадоў, якія жывуць на забруджанай радыенуклідамі тэрыторыі, на першы квартал 2016 года.
Як паведаміла галоўны спецыяліст Тамара Іванаўна Андрайчук, у лютым-сакавіку бацькі з дзеткамі могуць аздаравіцца і  паправіць  здароўе ў санаторыях “Надзея”, “Алеся”, “Рассвет”, “Парэчча” і  “Белая Русь”  (г.  Туапсе  Краснадарскага краю).
Для атрымання пуцёвак можна звяртацца ў прадстаўніцтва Цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва па Столінскім раёне на адрас: г. Столін, вул. Савецкая, 69, каб. 98. Пры сабе мець пашпарт і медыцынскую даведку аб неабходнасці лячэння.
Тэлефоны для даведак: 2-43-14, 2-43-69.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *