Падтрымаем канкурсантаў!

22 студзеня 2016 года ў 12.00 гадзін у гарадскім Доме культуры (г. Столін, пл. Камсамольская, 1) адбудзецца раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”, дэвіз якога – “Ствараючы – тварыць!”.
У фае будзе арганізавана выстаўка работ выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, а ў глядзельнай зале канкурсанты будуць дэманстраваць сваю сцэнічную творчасць.
Папярэдне ў працоўных калектывах горада і раёна прайшлі адборачныя туры. А раённы этап вызначыць лепшых, хто будзе адстойваць Століншчыну ў вобласці.
Шчыра запрашаем гледачоў далучыцца да свету прыгожага і падтрымаць канкурсантаў!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *