Новыя імёны Століншчыны

Пераможца раённага тура рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу "Новыя імены Беларусі" ў намінацыі "Сцэнічная творчасць" Марыя Бруцкая

У мінулую пятніцу, 22 студзеня 2016 года, у Столінскім гарадскім доме культуры адбыўся раённы адборачны тур рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”, дэвіз якога “Ствараючы – тварыць!”.

Сёлета конкурс праходзіць у дзвюх намінацыях: “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное  мастацтва”  і  “Сцэнічная творчасць”. Паглядзець і падтрымаць канкурсантаў сабралася поўная зала гледачоў. У фае Дома культуры былі размешчаны работы ў намінацыі “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, якія прадставілі члены прафсаюзных арганізацый сферы адукацыі, культуры, аховы здароўя, гандлю, сельскай гаспадаркі і іншыя.

Вышыўку прадставілі Жанна Аляксандраўна  Еська, настаўнік Фядорскай школы; Марыя Іванаўна Палейка, медсястра паліклінікі Столінскай ЦРБ; Аліна Генадзьеўна Драчова, эканаміст Столінскай ЦРБ; Наталля Мікалаеўна Трапец, сакратар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра;  Кацярына  Уладзіміраўна    Кашэўская  і  Надзея Іванаўна Петрусевіч – настаўнікі пачатковых класаў Церабліцкага вучэбна-педагагічнага комплексу яслі-сад сярэдняя школа.

Вікторыя Пратасавіцкая

Малюнкі на сцяне дэманстравала Вікторыя Віктараўна Пратасавіцкая, бухгалтар аўтабазы Столінскага раённага спажывецкага таварыства; мастацкую фатаграфію – настаўнік гісторыі Столінскай гімназіі Андрэй Валяр”янавіч Янук і выхавальнік ясляў-садка № 2 г. Століна Святлана Мікалаеўна Ляшкевіч; арыгамі – санітарка Столінскай ЦРБ Анжэла Пятроўна Царык; бісерапляценне – медсястра Столінскай ЦРБ Галіна Уладзіміраўна Стоўба, педагог дадатковай адукацыі Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці Тамара Аляксееўна Валанцэвіч; народную ляльку – педагог дадатковай адукацыі Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці   Валянціна Мікалаеўна Лёгкая; выцінанку – педагогі дадатковай адукацыі Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці Алена Дзямідаўна Крук і Кацярына Пятроўна Гузіч; мяккую цацку – педагог дадатковай адукацыі Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці Іна Уладзіміраўна Іваніна.

З мастацтвам афармлення падарункаў  знаёміла Вера Рыгораўна Пятроўская – галоўны эканаміст праўлення раённага спажывецкага таварыства; з выстаўкай “Воўк” – Валерыя Аляксандраўна Лахадынава, загадчыца выставачнай залы; кінзаншы – юрыст-кансультант цэнтралізаванай гаспадарчай групы аддзела ідэалагічнай работы, культуры  і  па  справах  моладзі  Таццяна Васільеўна Стахура.

Карціны акварэллю прадставіла на конкурс студэнтка БДУ Аляксандра Вандышава (г. Столін); падзелкі з пластыку і жывапіс  – Вікторыя Сяргееўна Юр”ева, кіраўнік фізвыхавання дзіцячага садка № 2 р. п. Рэчыца; роспіс па шкле – Таццяна Іванаўна Кананчук з Сямігосціцкай сярэдняй школы.

Выстаўку работ арганізавалі выхаванцы аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў Столінскага ТЦСАНа.

Многія канкурсанты прадставілі работы ў некалькіх відах творчасці.

Перад  пачаткам конкурсу сцэнічнай творчасці да прысутных звярнуўся старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Захаравіч Карплюк, які  адзначыў, што конкурс “Новыя імёны Беларусі” стаў візітнай карткай культурнага руху Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і да яго праяўлены вялікі грамадскі інтарэс.

Прагучаў гімн прафсаюзаў.

Адкрыла праграму пераможца раённага і абласнога этапаў конкурсу “Новыя імёны Беларусі-2015” Наталля Любушкіна. А першай у конкурсе выступіла Таццяна Кужко з аг. Рухча, якая са сваімі двума сыночкамі і дачушкай выканала песню “Наша зямля”. Калектыўную творчасць прадэманстраваў вакальны ансамбль “Пралеска” Столінскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. У жанры вакальнай творчасці былі выступленні дуэта сясцёр Людмілы Сямёнаўны і Ніны Сямёнаўны Вабішчэвіч – прадаўцоў Давыд-Гарадоцкага і Альшанскага філіялаў Столінскага раённага спажывецкага таварыства, педагога дадатковай адукацыі Столінскага цэнтра дзіцячай творчасці Барыса Адамавіча Прылуцкага, навучэнкі Столінскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Марыі Бруцкай, навучэнак Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа Ірыны Рэпкавец, Дзіны Крывалевіч і Аліны Санец. Песню ўласнага сачынення ў стылі рэп выканаў навучэнец Столінскага прафесійнага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці Аляксей Малюк.

Эстрадныя мініяцюры “Як гэта было” прадставілі Віталь Калавур, Васіль Яхнавец і Дзмітрый Цярлецкі і “Шуба”  – Іна Філановіч і Віталь Калавур.

Выступленнні ацэньвала журы, у якое ўвайшлі старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Карплюк, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі  Васіль Заруба, дырэктар Столінскай дзіцячай школы мастацтваў Мікалай Вайцяхоўскі, шэраг спецыялістаў аддзела культуры і раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра.

Гледачоў і канкурсантаў парадавалі сваёй творчасцю таксама танцавальныя калектывы горада.

Наталля Трапец

Згодна з рашэннем журы пераможцамі раённага этапу ў намінацыі “Выяўленчая творчасць і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”  прызнаны Жанна Еська  (вышыўка ніткамі), Наталля Трапец (вышыўка ніткамі, тапіарыі, пляценне з газетных трубачак) і Вікторыя Пратасавіцкая (вышыўка, малюнкі на сцяне), у намінацыі “Сцэнічнае мастацтва” – Віталь Калавур і Іна Філановіч (эстрадная мініяцюра “Шуба”),  Марыя Бруцкая (В. Цой “Кукушка”) і Барыс Прылуцкі (С. Михайлов “Ты знаешь, так хочется жить”, “Сердце из чистого золота”).

Усе канкурсанты адзначаны сертыфікатамі за актыўны ўдзел.  А пераможцы будуць адстойваць гонар Століншчыны на абласным этапе ў лютым гэтага года ў г. Брэсце.

 Пажадаем ім поспехаў!

Галіна ГАШЧУК

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *