Назначэнні

30 снежня 2015 года на пасаду начальніка Столінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя назначаны Аляксандр Леанідавіч Літвінка.
Аляксандр Літвінка нарадзіўся 16 жніўня 1971 года ў в. Струга Столінскага раёна.
У 1988 годзе скончыў Стружскую сярэднюю школу. У тым жа годзе паступіў у Беларускі інстытут механізацыі сельскай гаспадаркі. Скончыў яго ў 1993 годзе.
З ліпеня 1993 года па снежань 1993 года працаваў у РУМП “Кузлитмаш” на розных пасадах.
Са снежня 1993 года па снежань 2000 года займаў пасады майстра кацельнай  гаспадаркі, начальніка ўчастка, галоўнага механіка КУШВП “Столінская ЖКГ”.
Са снежня 2000 года працаваў галоўным спецыялістам Столінскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
Жанаты, выхоўвае дачку і сына.
ххх
12 студзеня 2016 года на пасаду дырэктара цэнтра банкаўскіх паслуг № 124 філіяла 121 ААТ “ААБ Беларусбанк” у г. Століне назначаны Сляпцоў Ігар Якаўлевіч.
Ігар Сляпцоў нарадзіўся трэцяга чэрвеня 1961 года ў г. Пінску.
У 1978 годзе скончыў школу № 10 г. Пінска, у 1980 годзе — Пінскі ўлікова-крэдытны тэхнікум. З 1988 па 1993 год вучыўся ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце па спецыяльнасці “Фінансы і крэдыт”.  Працоўную дзейнасць пачаў у 1982 годзе эканамістам Брэсцкага гарадскога ўпраўлення абласной канторы Дзяржбанка. З лістапада 1992 па ліпень 1996 года займаў пасады намесніка дырэктара, дырэктара Брэсцкага філіяла № 10 АКБ “Беларусь”. У ліпені 1996 года назначаны на пасаду намесніка дырэктара па фінансах і эканоміцы Брэсцкага электралямпавага завода. З кастрычніка 2002 года працаваў дырэктарам філіяла “Белэксімгарант – Брэст” Беларускага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства экспартна-імпартнага страхавання. Са снежня 2007 года займаў пасаду кіраўніка філіяла ЗАТ “БПС-лізінг”.
З верасня 2011  года  працаваў  менеджэрам цэнтра карпаратыўнага бізнесу філіяла № 100 Брэсцкага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк”.
Жанаты, мае двух дарослых сыноў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *