Навіны Новыя імёны Беларусі-2016: раённы этап

22 студзеня 2016 года ў гарадскім Доме культуры адбудзецца раённы этап рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі-2016”, дэвіз якога — “Ствараючы – тварыць!”.
На конкурс, які праводзіцца ў дзвюх намінацыях: выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва (жывапіс, скульптура, графіка, мастацкая фатаграфія і інш.) і сцэнічная творчасць (вакальная, харэаграфічная, тэатральная, інструментальная і інш.), пададзена больш за 30 заявак ад членаў прафсаюзаў працоўных калектываў горада і раёна.
Лепшыя па меркаванні кампетэнтнага журы выканаўцы і аўтары мастацкіх твораў працягнуць спаборніцтва ў абласным туры рэспубліканскага прафсаюзнага конкурсу.
Шчыра запрашаем гледачоў і ўсіх, хто жадае падтрымаць   канкурсантаў  і  насалодзіцца мастацтвам.
Пачатак у 15.00 гадзін.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *