Навагоднія ёлкі

Па традыцыі напярэдадні святкавання Новага года і Калядаў у розных установах праводзяцца дабрачынныя ранішнікі і ёлкі.  Дзяцей прыходзяць павіншаваць і пажадаць поспехаў прадстаўнікі ўлады, розных службаў, арганізацый і прадпрыемстваў.

Сапраўдны казачны ранішнік прайшоў 30 снежня ў сацыяльна-педагагічным цэнтры “Вясёлка” ў Рэчыцы. Да дзяцей ў госці прыехалі дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Мікалаевіч Ярашэвіч, міліцыянеры, выратавальнікі, работнікі райваенкамата, пракуратуры, аддзела адукацыі, спорту і турызму, столінскага хлебазавода. І кожны прывёз падарунак дзецям.
Падчас святочнага прадстаўлення кожны з прысутных выступіў не толькі ў ролі гледача, але і ў ролі казачнага героя. Дзецям было весела і яны актыўна прымалі ўдзел у кожным конкурсе. Тое, што свята сапраўды ўдалося, пацвердзілі шчаслівыя ўсмешкі на тварах гасцей і дзяцей.
***
У гэты ж час прайшла дабрачынная ёлка з казачным прадстаўленнем для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў у Столінскім доме культуры. Пасля тэатралізаванага паказу, наладжанага работнікамі Дома культуры, усе гледачы прынялі ўдзел у карагодзе вакол навагодняй ёлкі. Фае было напоўнена смехам і бляскам вачэй дзяцей.
30 снежня 10 дзяцей са Століна і Рэчыцы па традыцыі наведаў дома Дзед Мароз, які ўжо некалькі гадоў запар прыносіць падарункі ад ААТ “СтолінГандальЦэнтр”.
Дзеці прызвычаіліся да гэтага Дзеда Мароза, які прыгожа віншуе іх са святамі і дорыць салодкія падарункі. Рабяты таксама рыхтуюцца да візіту і расказваюць дзядулі навагоднія вершы.
***
Пятага студзеня ў Столінскім доме культуры прайшла дабрачынная ёлка з тэатралізаваным паказам навагодняй казкі для дзяцей членаў раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Белая русь”.
На свята былі запрошаны рабяты з дзіцячых садкоў і школьнікі да шостага класа. Перад выступленнем артыстаў прысутных павіншаваў з навагоднімі святамі і калядамі старшыня раённай арганізацыі Вячаслаў Мікалаевіч Шэлест.
Пасля паказу дзяцей чакаў карагод ля ёлкі і салодкія падарункі.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *