Крымінальная хроніка

– З 4 па 10 студзеня на тэрыторыі Столінскага раёна ўчынены 9 злачынстваў, — расказвае першы намеснік начальніка Столінскага РАУС начальнік крымінальнай міліцыі Юрый Аляксеевіч АРСЯНОВІЧ. – З іх тры – па лініі крымінальнага вышуку, адно – па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і пяць – па лініі іншых службаў. Зафіксаваны 13 фактаў крадзяжоў маёмасці.
На дарогах раёна адбылося 9 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх адзін чалавек загінуў і адзін атрымаў траўмы. Усяго па лініі ДАІ выяўлены 203 парушэнні правілаў дарожнага руху. З іх 56 – парушэнне скораснага рэжыму, 14 – бяспраўнікі, шэсць – нецвярозыя вадзіцелі. Да адказнасці прыцягнуты 46 пешаходаў.
За мінулы тыдзень супрацоўнікі Столінскага РАУС выязджалі на 16 сямейна-бытавых сварак, з якіх 14 адбыліся з прычыны п’янства. У ізалятар часовага ўтрымання змешчаны адзін сямейны скандаліст.
За распіццё спіртных напіткаў і з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскім месцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 61 чалавек.
Украсці выпіць
5 студзеня ў 15.55 у Столінскі РАУС звярнулася прадавец магазіна “Эдэм” г. Давыд-Гарадка і паведаміла, што ў магазіне невядомы мужчына адкрыта ўкраў бутэльку гарэлкі і два памідоры на агульную суму 64 400 рублёў. Супрацоўнікамі міліцыі была ўстаноўлена асоба мужчыны. Ім аказаўся жыхар Давыд-Гарадка М., 1962 г. н. Злачынца раней быў судзімы за прычыненне цялесных пашкоджанняў і хуліганства.
Раённым аддзелам следчага камітэта ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 206 “Грабеж” Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Цяпер мужчыну пагражае пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ ці штрафу, ці папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, ці арышту да шасці месяцаў, ці абмежавання волі да чатырох гадоў, ці пазбаўлення волі да чатырох гадоў.
Аляксандр  НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *