Колькі зарабілі жыхары Століншчыны за 2015 год

Як паведамілі рэдакцыі ў галоўным статыстычным упраўленні Брэсцкай вобласці, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў цэлым па арганізацыях раёна (без мікраарганізацый і малых арганізацый без ведамаснай падпарадкаванасці) за 2015 год склала 4668,6 тысячы рублёў, у тым ліку за снежань 2015 года – 5111,7 тысячы рублёў.  У снежні 2015 года ў параўнанні з лістападам 2014 года намінальная налічаная заработная плата павялічылася на 8,6 працэнта.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата ў снежні 2015 года ў сельскай гаспадарцы, паляўнічай і лясной гаспадарцы Столінскага раёна склала 3880,1 тысячы рублёў, у прамысловасці – 6574,6 тысячы рублёў, у апрацоўчай прамысловасці – 6763 тысячы рублёў, у вытворчасці і размеркаванні электраэнергіі, газу і вады – 6369,5 тысячы рублёў, у будаўніцтве – 6123 тысячы рублёў. У гандлі, рамонце аўтамабіляў, бытавых вырабаў і прадметаў асабістага карыстання сярэдняя зарплата склала 5071,9 тысячы рублёў, на транспарце і ў сувязі – 6421,7 тысячы рублёў, аказанні камунальных сацыяльных і персанальных паслуг – 3648,3 тысячы рублёў. У адукацыі сярэдняя налічаная зарплата склала ў чэрвені 4720,2 тысячы рублёў, у ахове здароўя і аказанні сацыяльных паслуг – 5286,3 тысячы рублёў.

Падрыхтаваў да друку

Фёдар ШУМКО

Колькі зарабілі жыхары Століншчыны за 2015 год: 1 комментарий

  • 29.01.2016 в 9:49 пп
    Permalink

    есть ложь, есть наглая, ложь, а есть статистика

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *