Давыд-Гарадок запрашае на «Конікі»

На Шчодры вечар 13 студзеня ў старажытным Давыд-Гарадку адбудзецца традыцыйны абрад “Конікі” – своеасаблівы фэст карнавальных груп, дзе галоўным героем выступае Конь.
Тэатралізаванае дзейства разгорнецца на цэнтральнай плошчы горада ля помніка князю Давыду. Сюды ўрачыстым шэсцем накіруюцца творчыя калектывы і касцюміраваныя групы, якія будуць абараняць свае касцюмы і прадставяць міні-праграмы. У канцэртнай праграме, акрамя мясцовых артыстаў аматарскай творчасці, выступяць фальклорныя калектывы з Адвержыч, Церабліч, Дубая, народны драматычны тэатр “Пагарынне” і Давыд-Гарадоцкая дзіцячая школа мастацтваў. Запрошаны і творчыя калектывы з горада Турава Гомельскай вобласці і Пінскага раёна.
На свяце будуць агучаны вынікі штогадовага конкурсу на лепшае афармленне будынкаў прадпрыемстваў, устаноў і асабістых падворкаў жыхароў горада.
З 20 гадзін будуць працаваць дзіцячая пляцоўка з атракцыёнамі, гандлёвыя рады.
Пачатак тэатралізаванай праграмы ў 21.30.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *