Ахвяра пажару

9 студзеня ў 9.35 у Столінскі райаддзел па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб пажары ў Плотніцы.
Па вуліцы Зялёнай гарэў жылы дом.
Падчас тушэння пажару выратавальнікамі быў знойдзены труп гаспадара дома В., 1976 г. н.  Вядома, што загінуўшы знаходзіўся на ўліку ва ўрача-нарколага Столінскай ЦРБ.
Прычына пажару высвятляецца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *