Аператыўная нарада

На мінулым тыдні ў будынку Столінскага РАУС прайшло падвядзенне вынікаў аператыўна-службовай дзейнасці аддзела за 2015 год і пастаноўка задач на першае паўгоддзе гэтага года.
У рабоце нарады прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Рыгор Васільевіч Пратасавіцкі, намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Брэсцкага аблвыканкама, начальнік упраўлення ідэалагічнай работы і кадравага забеспячэння Аляксандр Рыгоравіч Кавалевіч, начальнік Столінскага РАУС Вячаслаў Анатольевіч Філіпчык, старшыня суда Столінскага раёна Дзмітрый     Іосіфавіч Карасінскі, пракурор Столінскага раёна Дзмітрый Сяргеевіч Пазняк, часова выконваючы абавязкі і пасаду начальніка Столінскага райаддзела следчага камітэта Аляксандр Лаўрэнцьевіч Каржоўнік.
Работа нарады пачалася з прыемных момантаў. Вячаслаў Анатольевіч Філіпчык павіншаваў і ўручыў грамату, грашовую прэмію  Эдуарду Васільевічу Юрчуку, які мае актыўную грамадзянскую пазіцыю, заўсёды дапамагае супрацоўнікам РАУС у забеспячэнні бяспекі дарожнага руху. Таксама словы падзякі былі выказаны бацькам маладога супрацоўніка Вячаслава Майсюка – Віктару Іванавічу і Таісіі Міхайлаўне. Вячаслаў – інспектар ДПС ДАІ і з першых дзён службы зарэкамендаваў сябе ініцыятыўным і добрасумленным супрацоўнікам. Гэта гаворыць аб тым, што бацькі правільна выхавалі сына і прывілі яму станоўчыя чалавечыя якасці.
Потым у святочнай абстаноўцы правялі на заслужаны адпачынак намесніка начальніка райаддзела, начальніка міліцыі грамадскай бяспекі В. І. Ярашэвіча, старшага аператыўнага дзяжурнага В. А. Гуцко і памочніка дзяжурнага В. М. Прылуцкага.
Аб выніках работы Столінскага РАУС чытайце ў інтэрв’ю з начальнікам райаддзела Вячаславам Анатольевічам Філіпчыкам у наступным нумары “НП”.
Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *