Адно жыццё на 100 гадоў

Украінец Таццяна Васільеўна, ураджэнка в. Харомск, у пятніцу 22 студзеня гэтага года адсвяткавала свой соты дзень нараджэння.

Таццяна Васільеўна нарадзілася 21 студзеня 1916 г. у в. Альпень. Пазней пераехала ў в. Харомск, дзе і пражыла ўсё жыццё. Рана выйшла замуж і нарадзіла трох сыноў. Усё жыццё працавала паляводам у калгасе імя Кірава (на дадзены момант КСУП «Прыгарынскi-2012»). На жаль, блізкіх сваякоў, каб пра яе паклапаціцца, у  доўгажыхаркі не засталося. У апошнія тры гады яна знаходзiцца ў бальніцы сястрынскага догляду ў аг. Беражное.

Павіншаваць доўгажыхарку і ўручыць ёй новы пашпарт прыехалі старшыня Харомскага сельскага Савета Анатоль Антонавіч Скрабец і выконваючы абавязкі начальніка аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Столінскага РАУС Яўген Паўлавіч Арсянович. Невялікую канцэртную праграму падрыхтаваў калектыў аматарскай творчасцi Харомскага сельскага дома культуры. Яны павіншавалі Таццяну Васільеўну песнямі яе маладосці.

Cёння на тэрыторыі Харомскага сельскага Cавета да стагоддзя набліжаюцца яшчэ тры чалавекі, у тым ліку і ветэран Вялікай Айчыннай вайны І. А. Місюра. Спадзяёмся, што ў бліжэйшыя гады мы павіншуем са стагоддзем і іх.

Наталля ГЕТМАН

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *