26 студзеня гэтага года ў Брэсцкай вобласці стартавала патрыятычная акцыя “Тут жыве ветэран!”

Першую шыльдачку актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі  і Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі разам са старшынёю абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Лідзіяй Раманюк устанавілі на месцы пражывання ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны Міхаіла Данілавіча Пралеева, жыхара г. Брэста.

Падчас сустрэчы ветэран узгадаў падзеі ваенных гадоў. Аповед ветэрана стане першым у электроннай кнізе ўспамінаў, якая будзе размешчана на інтэрнэт-рэсурсах Брэсцкага абласнога камітэта ГА «БРСМ».

На кожны дом удзельніка Вялікай Айчыннай вайны да 9 мая будзе ўстаноўлена памятная шыльдачка, на якой змешчана выява ордэна Вялікай Айчыннай вайны і словы падзякі абаронцу Айчыны на роднай мове. Плануецца ўстанавіць шыльдачкі на больш чым 9-ці тысячах дамоў і кватэр, дзе жывуць ветэраны.

Як адзначыў першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання “БРСМ” Вадзім Заруба, такая ж акцыя пройдзе на тэрыторыі Столінскага раёна.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *