Завіталі ў госці

Напярэдадні Дня інвалідаў супрацоўнікі Столінскага аддзялення Дэпартамента аховы Міністэрства ўнутраных спраў наведалі былога работніка арганізацыі, інваліда па зроку Мікалая Сцяпанавіча Паўлаўца.

У органах унутраных спраў Мікалай Паўлавец  працаваў 21 год, да выхаду на песнію займаў пасаду міліцыянера ўзвода міліцыі.

У госці завіталі старшы інспектар групы міліцэйскай ваенізаванай і вартавой аховы Кінчак Аляксей Леанідавіч і спецыяліст па кадрах Козел Ірына Макараўна. Яны пацікавіліся, ці не сумуе Мікалай Сцяпанавіч па былой службе, папрасілі падзяліцца ўспамінамі аб працоўных гадах.

Пенсіянер з радасцю, ахвотна распавёў, як пачаў працаваць у аддзеле унутраных спраў, як потым перавялі ў ахову ў банк. У сваю чаргу ён спытаў, якія змены адбыліся ў службе аховы.

Супрацоўнікі Столінскага аддзялення Дэпартамента аховы пажадалі Мікалаю Сцяпанавічу моцнага здароўя, добрага настрою і ўсяго найлепшага.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *