Тавары ў крэдыт

З 15 па 31 снежня 2015 года ў гандлёвых прадпрыемствах Столінскага раённага спажывецкага таварыства ажыццяўляецца продаж тавараў у крэдыт.

Тавары лёгкай прамысловасці, мэблю, складанабытавую тэхніку, газавыя пліты, будаўнічыя матэрыялы можна набыць у крэдыт на тэрмін да 3 месяцаў без першапачатковага ўзносу і без працэнтаў за карыстанне крэдытам на суму больш за 1 мільён 500 тысяч рублёў.

Гэтыя ж тавары на суму больш за 3 мільёны рублёў можна ўзяць у крэдыт на тэрмін да 12 месяцаў без працэнтаў за карыстанне крэдытам з першапачатковым узносам 30 працэнтаў ад сумы альбо без першапачатковага ўзносу пад 30 працэнтаў гадавых на тэрмін да 12 месяцаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *