«Сям’я вурдалака» – новая пастаноўка тэатра «Пагарынне»

На сцэне Столінскага гарадскога дома культуры народны драматычны тэатрПагарыннепаказаў спектакль па аднайменнай песе сучаснага драматурга Васіля СігараваСямя вурдалака”.

Гледачамі драматычнай гісторыі пра маладога хлопца, які аказаўся ў пастцы з-за наркотыкаў, сталі навучэнцы аграрна-эканамічнага каледжа, ліцэя і школ горада.

Галоўная думка п’есы простая і адназначная: наркаманія – гэта чума. “Чума, чума прыйшла ў мой горад. Ходзіць па вуліцах, косіць хворых, здаровых, моцных, слабых — усіх. Ходзіць, прыглядаецца, быццам шукае нешта. Ці не маю вуліцу, ці не мой пад’езд, ці не мой паверх, ці не мае дзверы?

…Не, калі не думаць пра гэта, дык нічога і не будзе… Галоўнае, не думаць…»

У цэнтры гісторыі аказваецца сям’я, існаванне якой ставіцца пад пагрозу з-за гэтай чумы, бо ў яе страшныя сеці трапляе сын. І нават не наркаман Рома (Максім Савіловіч – навучэнец групы Б-65 Столінскага аграрна-эканамічнага каледжа) галоўны герой у гэтай гісторыі, а яго маці Людміла Іванаўна (Іна Філановіч), якая імкнецца аддаць асуджанаму сыну апошняе, што ў яе ёсць.

Яшчэ адну ноту адчаю і бязвыхаднасці ў бязрадаснае апавяданне ўносіць паралізаваны бацька (Дзмітрый Цярлецкі), у мінулым тыран, які не заўважае жонку і цяпер можа толькі крычаць на парушальнікаў спакою.

…Рома прыходзіць дамоў, каб выпрасіць грошай на новую дозу. У яго адсутнасць прывычны свет сям’і парушыўся – памёр бацька, нявеста паехала ў вёску, кватэра разгромлена, а маці ў адзіночку не можа справіцца з горам, якое на яе абрушылася. Аднак пералому ў свядомасці хлопца не адбываецца…

Спектакль вельмі жорсткі і адкрыты. Яго сюжэт вызначаны як вострасацыяльная драма.  Пражыўшы ўсю гісторыю з яе героямі, разумееш, што наркотыкі разбураюць не толькі асабістае жыццё, але і жыццё блізкіх людзей.

Цудоўна справіліся са сваімі вобразамі ў спектаклі і выконвалі  ролі  Віталь Калавур, Галіна Цярлецкая, Таццяна Вабішчэвіч, Іван Ляшкевіч (галоўны бібліятэкар аддзела маркетынгу цэнтральнай раённай бібліятэкі), Васіль Яхнавец (дырэктар Манькавіцкага сельскага дома культуры).

Народны тэатр «Пагарынне» ўпершыню звярнуўся да жанру вострасацыяльнай драмы. І як адзначыла кіраўнік Іна Філановіч, гісторыя адной сучаснай сям’і, пакладзеная ў аснову спектакля, заклікае да таго, каб паспрабаваць зразумець чалавечую прыроду нават у самых цёмных яе праяўленнях. І для прэм’еры спектакля не выпадкова выбралі 1 снежня – Дзень памяці ахвяраў СНІДу. Няхай гэта будзе своеасаблівай тэатральнай акцыяй супраць наркотыкаў, ужыванне якіх часта прыводзіць і да заражэння ВІЧ-інфекцыяй.

Галіна ГАШЧУК

Фота  аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *