Стрыжка ў падарунак

Столінскі тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва сумесна са Столінскай ЖКГ у Міжнародны дзень інвалідаў правядуць дабрачынную акцыю “Прыгажосць у падарунак”.

Як паведаміла загадчыца аддзялення ТЦСАН Людміла Вабішчэвіч, трэцяга снежня інваліды першай і другой групы ў цырульні Дома быту г. Століна (вул. Леніна, 10, другі паверх) могуць атрымаць бясплатную паслугу (стрыжку), дастаткова прад’явіць пасведчанне інваліда.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *