Столінскі краязнаўчы музей праводзіць выстаўку савецкай навагодняй цацкі і паштовак

Напярэдадні навагодніх святаў Столінскі раённы краязнаўчы музей праводзіць выстаўку савецкай навагодняй цацкі і паштовак перыяду 60-80-х гг. ХХ стагоддзя.

Супрацоўнікі музея просяць падзяліцца цацкамі з дамашніх архіваў для больш яркага ўяўлення савецкай ёлкі.  Атрыбуты навагодняга свята прымаюцца на розных умовах — часовае ці пастаяннае карыстанне – і з вялікай удзячнасцю.

Удакладніць інфармацыю можна  па тэлефонах: 6-23-96, 2-43-67.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *