Спартыўнае свята шостага школьнага дня

Здароўе — гэта бясцэнная каштоўнасць для кожнага чалавека, пачынаючы з самага ранняга ўзросту. А добрае здароўе, разумна захаванае і ўмацаванае, забяспечвае чалавеку доўгае і актыўнае жыццё.

Прытрымліваюцца такога меркавання і вучні, бацькі, настаўнікі сярэдняй школы № 3 г. Століна. У гэтай навучальнай установе 28 лістапада  прайшло спартыўнае свята  «Мама, тата, я – спартыўная сям’я» згодна з планам работы шостага школьнага дня. У мерапрыемстве прынялі  актыўны ўдзел   дзве каманды  — «Расінка» 2 «Б» класа і   « Спорт» 2 «В» класа.

У складзе каманды «Расінка» ўдзельнічалі сем’я Лукшаў, Мінічаў, Самайловічаў, а ў  складзе каманды «Спорт»  — сем’я Яхнаўцоў, Леанаўцоў, Ляшко.

Класныя кіраўнікі другіх класаў Яўгенія Віктараўна Скрабец і  Вольга Кандратаўна Лысая сумесна з настаўнікам фізічнай культуры Мікалаем Пятровічам  Мамайкам арганізавалі  разнастайныя конкурсы і эстафеты. Сярод іх — «Пераправа», «Вавёрка і арэхі», «Камбінаваная эстафета», «Святочная»  і інш. Паміж конкурсамі былі праведзены музычныя размінкі, якія падрыхтавалі навучэнцы другіх і восьмага класаў.

На мерапрыемстве прысутнічалі бацькі, дзеці і балельшчыкі, якія гучнымі воплескамі ацэнвалі дзеянні ўдзельнікаў каманд. Безумоўна, не абышлося і без журы, якое добрасумленна выконвала ускладзеныя на іх абавязкі. У ходзе напружанай барацьбы перамагла дружба і абедзве  каманды былі ўзнагароджаны памятнымі прызамі і граматамі.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *