Спартакіяда аграпрамыслоўцаў

У суботу, 12 снежня, на базе ФСК “Аквамарын” прайшла галіновая спартакіяда сярод сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і абслуговых арганізацый раёна. Усяго ўдзел у мерапрыемстве прынялі 17 каманд.

Пераможцы і прызёры па відах:

Плаванне. 1. Столінскае ПМС, 2. КСУП “Рубельскі”, 3. КУВП “Манькавічы”.

Шахматы. 1. ПМК-62, 2. ААТ “Кароцічы”, 3. КУВП “Манькавічы”.

Шашкі. 1. ААТ “Церабяжоў-Агра”, 2. КСУП “Відзіборскі”, 3. КСУП “Дубайскі”.

Настольны тэніс. 1. СВК “Веляміцкі”, 2. ААТ “Новая Прыпяць”, 3. КСУП “Беражное”.

Дарц. 1. КУВП “Манькавічы”, 2. ААТ “Кароцічы”, 3. КСУП “Варані”.

Стральба. 1. КСУП “Відзіборскі”, 2. ААТ “Кароцічы”, 3. КСУП “Рубельскі”.

Баскетбольны конкурс. 1. ААТ “Кароцічы”, 2. ПМК-62, 3. КСУП “Варані”.

Спартыўная эстафета. 1. КУВП “Манькавічы”, 2. ААТ “Кароцічы”, 3. КСУП “Беражное”.

У агульнакамандным заліку перамогу атрымала каманда ААТ “Кароцічы”, другое месца заняла каманда КУВП “Манькавічы”, трэцяе – КСУП “Прыпяць-2009”.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *