Працаваць станоўча і перспектыўна

24 снежня ў зале пасяджэнняў райвыканкама адбылася сустрэча старшыні Столінскага райвыканкама Рыгора Васільевіча Пратасавіцкага і кіраўніцтва раёна з маладымі спецыялістамі аграпрамысловага комплексу.

На пачатку сустрэчы  людзям, якія толькі пачалі свае першыя крокі ў працоўнай дзейнасці і на якіх  ускладваюцца  значныя  надзеі і перспектывы на будучыню ў развіцці аграпрамысловасці нашага раёна, прапанавалі праглядзець мультымедыйны фільм-прэзентацыю пра станаўленне і сацыяльна-эканамічнае развіццё Столінскага раёна, пачынаючы з саміх вытокаў і да нашых дзён.

Далей Рыгор Васільевіч пазнаёміўся з маладымі спецыялістамі і кожнаму з іх падабраў трапныя пытанні па яго дзейнасці ў гаспадарцы. Ён звярнуў увагу на тое, што эфектыўнасць работы залежыць ад вытворчай і тэхнічнай дысцыпліны, а таксама асабістай адказнасці працуючага.

Падчас сустрэчы маладыя спецыялісты даведаліся пра сацыяльна-эканамічнае развіццё раёна  сёння,  пра  работу  аграпрамысловага комплексу, пра льготы маладым спецыялістам і  пра асаблівасці пастаноўкі  на ўлік  для паляпшэння жыллёвых умоў. Яны  пазнаёміліся з новымі перадавымі тэхналогіямі, з работай БРСМ,  з фізкультурна-аздараўленчай работай, якая праводзіцца ў “Аквамарыне”.  Але самае галоўнае, на што неаднаразова звярталася ўвага, —  гэта тэхналагічная, вытворчая і асабістая дысцыпліна.

 Кожны малады чалавек  павінен мець свой унутраны стрыжань і праяўляць ініцыятыву, каб працаваць творча, з перспектывай і станоўчымі вынікамі.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *