Пасвячэнне ў юныя танцоры

11 снежня  на базе сярэдняй школы р. п. Рэчыца прайшло святаПасвячэнне ў юныя танцоры”.

Вядучыя канцэртнай праграмы Уладзімір Казеня і Марына Шпудзейка запрасілі дзяцей і іх бацькоў на свята студыі танца “Be Flex”. Тры месяцы таму дзеці толькі прыйшлі на першыя заняткі ў студыю, не ведалі агульных правілаў і законаў, нерашуча рабілі першыя крокі і радаваліся нязначным перамогам, атрымлівалі новыя веды і сустрэліся з новымі цяжкасцямі, але чарговыя заняткі – гэта ўсё новыя і новыя перамогі. І цяпер іх можна назваць сапраўднымі танцорамі, якія папоўнілі  ансамбль танца “Карамель”.

Як і любы кіраўнік, Алена Валяр’янаўна Казеня і ўсе яе выхаванцы спадзяюцца, што харэаграфічны клас стане для новых вучняў тым месцам, дзе яны навучацца новаму і даведаюцца шмат чаго цікавага, знойдуць многа добрых і верных сяброў.

Радасна прывіталі новую змену ў танцавальным калектыве іх старэйшыя таварышы. У падарунак яны выканалі танец “Пяшчота”. А пасля на сцэне з’явіліся і самі віноўнікі ўрачыстасці для таго, каб атрымаць своеасаблівае пасведчанне аб нараджэнні. А калі яны падрастуць, праз сем гадоў атрымаюць атэстат сталасці ў краіне танца — пасведчанне аб заканчэнні студыі, але да гэтага яшчэ далёка.

А пакуль вядучыя нагадалі ім галоўныя танцавальныя правілы і запрасілі іх агучыць  клятву танцора. Пасведчанні сваім новым вучням уручыла Алена Казеня  з пажаданнямі поспехаў і, безумоўна, нястрымнай  і пастаяннай цікавасці да новай дзейнасці.

Мерапрыемства было насычана танцавальнымі і музычнымі нумарамі. Ужо вопытныя танцоры выканалі для сваіх новых сяброў “Полечку-трасуху”, “Кветкі Усходу” і інш.

Прыйшлі на свята са сваімі віншаваннямі і сябры — вакальны ансамбль “Музыкальная капель” Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці  са сваім кіраўніком Анжалікай Васільеўнай Калавур. Яны падрыхтавалі музычныя падарункі “Чаму ж мне не пець?”, “Вышыта сарочка” і інш.

Не абышлі бокам і бацькоў танцораў. На іх адрас было сказана шмат цёплых слоў, падрыхтаваны цікавыя пытанні, прагучалі парады, бо яны – правая рука харэографа і асноўная падтрымка для сваіх дзяцей.

Ансамбль танца “Карамель” свой пачатак  паклаў на сцэне Рэчыцкага ДК у маі 2012 года з танцавальнага гуртка, які налічваў 15 чалавек. У 2013 годзе “карамелькі” выступаюць на раённым конкурсе “Зоркі Палесся”, а ў 2014 – двойчы пакараюць рэспубліканскую сцэну. У 2015 – пакараюць гледачоў у Італіі.

 У снежні 2016 года дзеці едуць з канцэртнай праграмай у Талін, таму жадаем ім поспехаў на эстонскай зямлі.

 Людміла КАСПЯРОВІЧ

 

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *