Парадуйце сябе пакупкамі

Столінскі ўнівермаг падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў шмат цікавых і выгадных акцыйных прапаноў.

Так, з сёмага снежня па 19 студзеня пакупнікі, набыўшы тавары на суму 1 млн 500 тысяч рублёў, могуць атрымаць скідку 10 працэнтаў у гэты ж дзень на другую пакупку на першым ці на другім паверсе магазіна.

За пакупку можна атрымаць падарунак. Пры набыцці буйнагабарытнай тэхнікі (халадзільніка, маразільніка, электрычнай ці газавай пліты і інш.) кліенту выдаецца спецыяльны падарункавы сертыфікат на 100 тысяч рублёў. Ён дае магчымасць разлічыцца за будучую пакупку на працягу двух месяцаў.

Парадуе жыхароў і гасцей райцэнтра акцыя “Сюрпрыз”. Для тых, хто набудзе дысконтную картку ў  снежні і  да  19 студзеня тавары на 2 млн рублёў (за выключэннем буйнагабарытнай тэхнікі), у перадсвяточныя тыдні ў лютым і сакавіку прадугледжаны скідкі.

З 13 снежня наведвальнікаў на другім паверсе чакае выстаўка-продаж французскай парфумерыі, дзе кожны зможа падабраць сабе духі ці туалетную ваду па густу. Цэны прыемна здзівяць усіх, хто загляне ў гандлёвую кропку ў гэтыя дні.

Ва ўнівермагу праходзіць традыцыйная акцыя “Падары мару”. Для зручнасці і эканоміі часу падарункі, заяўленыя на паштоўках дзеткамі, ужо сфарміраваны і змешчаны ў падарункавыя пакеты.

Да акцый Столінскага ўнівермага далучыліся і некаторыя беларускія вытворцы. Так, да канца снежня закрытае акцыянернае таварыства “Калінка” дае скідку 20 працэнтаў на ўвесь мужчынскі і дзіцячы асартымент 2014 года выпуску, а скідку 30 працэнтаў – на ўвесь жаночы асартымент.

Фабрыка “Элема” таксама да канца снежня парадуе жанчын скідкай у памеры 15 працэнтаў на асобныя мадэлі. Да таго ж, можна звярнуць увагу на футры  з натуральных матэрыялаў, на якія зараз таксама цэны са скідкамі. Яны знаходзяцца на другім паверсе.

Найбуйнейшы вытворца тэкстыльный прадукцыі ў краіне – кампанія “Стужка” –  падрыхтаваў для пакупнікоў прыемныя бонусы. За набыццё цюлю, стужак можна атрымаць у падарунак сурвэткі колькасцю 6, 12, 18 у залежнасці ад сумы пакупкі.

У бліжэйшыя дні чакаецца паступленне спецыяльных нарыхтовак для дзіцячай творчасці ад “Палітры”. Калі ёсць жаданне і натхненне стварыць арыгінальную цацку, можна смела крочыць па драўляныя фігуркі. У наяўнасці — акрылавыя і алейныя фарбы, разнастайныя віды паперы і інш. Словам, усё неабходнае для творчасці.

Кажуць, што лепшы падарунак – кніга. У аддзеле “Канцтавары” на другім паверсе прадстаўлены вялікі выбар дзіцячых кніг-казак, паштовак, календароў (кішэнных, адрыўных, з указаннем праваслаўных святаў). Маецца вялікі выбар магнітаў на халадзільнік з рэцэптамі беларускіх страў.

На першым паверсе пастаянна абнаўляецца асартымент навагодніх аксесуараў, дабаўляюцца новыя і арыгінальныя упрыгажэнні для навагодніх ёлачак. У прыватнасці, цікавасць выклікаюць тэкстыльныя цацкі, якія глядзяцца стыльна і незвычайна. Да таго ж, тут ёсць карнавальныя касцюмы для дзяцей.

Цяпер у гандлёвым аб’екце аформлены паліцы з карцінамі. Наведвальнікі маюць магчымасць без усялякіх перашкод разглядзець іх здалёк і блізка.

Ва ўнівермагу з радасцю дапамогуць аформіць пакупку ў падарункавую ўпакоўку, па жаданні пакупінка гэта можа быць пакет ці папера. Кафетэрый на першым паверсе прапануе падарункавыя наборы.

Сам універмаг па-святочнаму сустракае гасцей: агні, навагоднія ўпрыгажэнні дораць лагодны настрой, кампазіцыі прымушаюць затрымацца на хвілінку і палюбавацца.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота  аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *