Падумай наперад!

У пятніцу, 27 лістапада, на аўтадарозе каля заправачнай станцыі ў ДавыдГарадку прайшла акцыяВосень, зімачас флікераў”. Яе правялі закрытае акцыянернае страхавое таварыстваБелнафтастрахразам з дзяржаўтаінспекцыяй Столінскага раённага аддзела ўнутраных спраў.

Вадзіцеляў, якія рухаліся па аўтадарозе, спыняў старшы інспектар дарожна-патрульнай службы Віталь Кавальскі, а супрацоўнікі кампаніі “Белнафтастрах” Людміла Прылуцкая, Таццяна Дабрынец і Вольга Пашкевіч прапаноўвалі аформіць страхавы дагавор.

Акцыя працягнулася і ў аграгарадку Альшаны. Да ўдзельнікаў акцыі далучылася страхавы агент з гэтага населенага пункта  Людміла Копец.

Тым кіроўцам, якія заключалі дагавор, уручалі падарункі ад страхавой кампаніі. Страхоўка, якую прапанавалі аформіць прадстаўнікі “Белнафтастраху” ад няшчасных выпадкаў вадзіцеляў і пасажыраў аўто на страхавую суму 20 мільёнаў рублёў, разлічана на адзін год і каштуе 60 тысяч рублёў.

За    некалькі   гадзін    правядзення акцыі было аформлена больш за 20 страховак. Некаторыя кіроўцы выказалі жаданне аформіць страхавы дагавор на большую суму. І работнікі страхавой кампаніі дапамаглі ім у гэтым.

Ніколі не будзе лішнім паклапаціцца пра сябе і сваіх родных наперад. Прымаўка “Ведаў бы, дзе ўпадзеш, саломкі паклаў бы” ў гэтай сітуацыі губляе сэнс. Аформлены страхавы дагавор – гарантыя грашовай падтрымкі ў непрадбачанай сітуацыі.

Святлана ШПАКОЎСКАЯ

Фота аўтара

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *