Падарылі ўсмешку

На жаль, здараецца, што ў сямі нараджаецца хворае дзіця. Жыццё набывае зусім іншы сэнс. Цяпер побач жывенезвычайнаедзіця і яму трэба больш увагі і клопату. Колькі яшчэ пройдзе часу, пакуль бацькі і родныя перастануць пытацьчаму?”, пакуль звыкнуць да ўсіх асаблівасцяў роднага дзіцяці.

Таму    любая   падтрымка   будзе дарэчы: як і проста добрае слова, так і матэрыяльная дапамога. І галоўнае, каб дзіця адчувала, што яго любяць і прымаюць такім, якім яно нарадзілася.

Гэтая тэма чырвонай стужкай праходзіла падчас святочнага канцэрта, наладжанага да Дня інвалідаў у Столінскім гарадскім доме культуры. На мерапрыемства былі запрошаны ўсе дзеці-інваліды нашага раёна і дзеці з псіхафізічнымі асаблівасцямі развіцця. Многія прыехалі з бацькамі, а некаторых вучняў суправаджалі псіхолагі і сацыяльныя педагогі навучальных устаноў. Менавіта гэтыя спецыялісты працуюць з такімі дзецьмі, дапамагаюць ім адаптавацца да навакольнага асяроддзя.

Вядучыя павіталіся з дзецьмі, якія ўважліва сачылі за ўсім, што адбывалася на сцэне. А там  было чаму прыемна здзівіцца. Спектакль “Абуджэнне” ў выкананні выхаванцаў карэкцыйна-развіваючага цэнтра горада Століна быў падрыхтаваны настолькі прафесійна, што нават і не зразумела было адразу, што яго артысты – інваліды. Юлія Уладзіміраўна Бабіч, якая была рэжысёрам гэтай пастаноўкі, імкнулася данесці да гледачоў, што пераадолець складаную жыццёвую сітуацыю можна, калі побач родныя і любячыя людзі.

Ужо не адзін год прыязджаюць да нас выхаванцы з Пінскай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннямі слыху. І на гэты раз пастаноўка “Апошняя гастроль” тэатра “Каралеўства цікавых спраў” атрымала шквал гучных  апладысментаў.

А як танцавалі ўдзельнікі ўзорнага ансамбля танца “Карагод”, здзіўляючы сваім уменнем.

Маленькія артысты пад кіраўніцтвам Алены Волкавай таксама парадавалі вясёлым танцам пад песню знакамітай дзіцячай групы “Барбарыкі”. Выклікаў гучныя апладысменты танец “Кармэн”, пасля якога дзяўчаты-ўдзельніцы падарылі ўсім дзецям-інвалідам смайлікі, што сімвалізуюць усмешкі.

Ганна МЕЛЬНІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *