Няхай зiма будзе шчодрай!

Жыхары Столінскага раёна могуць атрымаць скідкі ў рамках рэкламнай акцыіШчодрая зімаў гандлёвых кропках Столінскага райспажыўтаварыства.

З другога снежня 2015 года па 15 студзеня 2016 года ва ўніверсаме “Родны кут”, магазіне № 42 г. Століна, універсамах № 14 аг. Альшаны і № 3 г. Давыд-Гарадка пры пакупцы тавараў на суму ад 400 да 600 тысяч рублёў даецца скідка 1 працэнт, пры пакупцы на суму ад 600 да 800 тысяч рублёў – 3 працэнты, а пакупнікам, якія набудуць тавары на 800 тысяч рублёў і больш, – скідка 5 працэнтаў.

З дзявятага па 25 снежня 2015 года ў магазінах № 27 аг. Беражное, № 15 аг. Глінка, № 12 в. Высокае пройдзе акцыя з уручэннем падарункаў пакупнікам, якія здзейснілі пакупкі на пэўную суму. Пры набыцці тавараў на суму ад 1 да 2 млн рублёў пакупнік атрымае падарунак коштам ад 40 да 60 тысяч рублёў, пры набыцці на суму ад 2 да 3 млн рублёў – падарунак коштам 100-150 тысяч рублёў, больш за 3 млн – падарунак, цана якога да 200 тысяч рублёў. Падвядзенне вынікаў і ўручэнне падарункаў адбудзецца 27 снежня  з 13 да 14 гадзін у гандлёвых кропках, дзе праходзіла акцыя.

“Вечар скідак”. 28 снежня 2015 года з 16 гадзін да завяршэння рабочага дня ва ўнівермагу г. Століна, спецыялізаваных прамысловых   магазінах   пройдзе акцыя па гандлі нехарчовымі таварамі  са скідкай ад рознічнай цаны ў памеры 15 працэнтаў на верхняе адзенне, трыкатаж і абутак (акрамя гумавага і пакаёвага абутку).

30 снежня 2015   года  пройдзе «адзіны дзень скідак»  з  удзелам прадпрыемстваў-вытворцаў Рэспублікі Беларусь са скідкай з рознічнай цаны ў памеры 5-15 працэнтаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *