Ніхто незабыты, нішто незабыта: Перапахаваюць з воiнскай пашанай

Чарговае пасяджэнне раённай камісіі па пытаннях увекавечвання памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны адбылося ў кабінеце намесніка старшыні раённага выканаўчага камітэта Сяргея Фёдаравіча Сідарэвіча.

На парадку дня стаялі тры пытанні. Першыя два тычыліся ўвекавечвання памяці і перапахавання абаронцаў Айчыны, якія загінулі ў 1944 годзе ў час баёў за вёскі Фядоры і Бухлічы. Па гэтай тэме даклад зрабілі спецыяліст па захаванні гісторыка-культурнай спадчыны Аляксандр Марушка і ваенны камісар раёна Уладзімір Семянюк. Абмеркаванне прайшло з удзелам старшынь Рэчыцкага і Фядорскага сельскіх Саветаў Ігара Мікалаевіча Кургана і Марыі Арсенцьеўны Мельніковіч. На месцы знаходкі фрагментаў рэчаў  ў ліпені ў Фядорах правялі раскопкі і знайшлі астанкі трох воінаў. У Бухлічах раскопкі правялі згодна з інфармацыйнымі лістамі, якія падрыхтаваў Міхаіл Іванавіч Паюта ў адпаведнасці са звесткамі АБД “Мемарыял”, і выявілі астанкі двух воінаў.

Камісія прыняла рашэнне хадайнічаць перад райвыканкамам аб перапахаванні астанкаў воінаў з воінскімі ўшанаваннямі.

Трэцяе пытанне парадку дня тычылася надання статусу воінскага пахавання магіле ваенна-служачых Чырвонай Арміі, якія загінулі ў 1941 годзе, а магіла іх размешчана ў 122 квартале Кашара-Альманскага лясніцтва Стружскага сельсавета. Прынята рашэнне аб хадайніцтве перад раённым выканаўчым камітэтам і падрыхтоўцы пакета неабходных дакументаў для надання статусу воінскага пахавання.

Акрамя таго Сяргей Сідарэвіч прапанаваў у сакавіку-красавіку 2016 года правесці рэвізію ўсіх воінскіх пахаванняў з фатаграфаваннем іх. Было агучана пытанне перадачы скульптуры ля сельскага Савета ў аг. Вялікае Малешава (1974 г.) на баланс аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Галіна ГАШЧУК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *