Навучанне камп’ютарнай пiсьменнасцi цяпер платнае

У сувязі са змяненнем заканадаўства зменены парадак прыёму на навучанне камп’ютарнай пісьменнасці.

Як паведаміла дырэктар Столінскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнай абароны насельніцтва Любоў Фёдараўна Дземідовіч, на навучанне прымаюцца грамадзяне, якія не працуюць, дасягнулі 60-гадовага ўзросту, маюць права на дзяржаўную пенсію. Навучанне праводзіцца на платнай аснове. Кошт адных заняткаў працягласцю 45 мінут складае 19 тысяч 700 рублёў.

Па пытаннях адкрыцця навучання пенсіянераў камп’ютарнай пісьменнасці ў г. Давыд-Гарадку звяртацца па тэл.: 8(029)-224-59-54.

Больш падрабязную інфармацыю можна даведацца

па тэл. 2-43-09.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *