На шляху дабра і справядлівасці

Беларуская піянерыя сёння – гэта пераемнасць пакаленняў, цімураўскі рух, духоўна-маральнае выхаванне, абарона навакольнага асяроддзя, развіццё спорту і турызму. Работу ў гэтым кірунку ва ўстановах адукацыі  вядзе педагог-арганізатар.

– Педагог-агранізатар – гэта той чалавек, ад якога залежыць, наколькі члены арганізацыі будуць імкнуцца быць лепшымі  і першымі ва ўсіх пачынаннях, дапамагаць старэйшым і бацькам, праяўляць патрыятычныя памкненні і лепшыя сяброўскія якасці, — адзначыла метадыст Столінскага раённага цэнтра дзіцячай творчасці Ніна Канстанцінаўна Пульман. —    Пад дэвізам «Да спраў на карысць Радзімы, да дабра і справядлівасці будзь гатоў!” поруч з дзецьмі крок у крок ідуць педагогі-арганізатары, накіроўваючы сваіх вучняў, падказваючы правільны шлях і натхняючы на новыя справы. Каб удасканаліць арганізацыйнае і метадычнае забеспячэння дзейнасці, якаснае функцыянаванне пакояў дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў, рост прафесійнага майстэрства і распаўсюджванне эфектыўнага вопыту педагогаў-арганізатараў,  з дзясятага лістапада 2015 гада па 30 сакавіка 2016 праводзіцца раённы агляд-конкурс пакояў дзіцячых грамадскіх аб’яднанняў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі.

Хочацца адзначыць  работу творчай групы педагогаў-арганізатараў “Весці за сабой” — гэта педагог-арганізатар Веляміцкай сярэдняй школы,  кіраўнік клуба Святлана Мікалаеўна Ляшкевіч, а таксама Алена Вітальеўна Сахвон (СШ № 2 р. п. Рэчыца), Алена Іванаўна Логвінава (СШ № 1 г. Давыд-Гарадка), Ала Рыгораўна Васілевіч (Церабяжоўская СШ), Вольга Мікалаеўна Валчковіч (Асаўская СШ), Вольга Іванаўна Якуновіч (Беражноўская СШ), Аляксандра Рыгораўна Крупкевіч (альшанская СШ № 1).  Прадстаўнікі творчай групы і іншыя вопытныя, творчыя і ініцыятыўныя педагогі-арганізатары раёна, на якіх заўсёды можна спа-дзявацца, разлічваць на іх падтрымку і станоўчы вынік сумеснай дзейнасці, працуюць сумленна і заслугоўваюць падзякі за сваю карпатлівую і нялёгкую работу.  Іх дзейнасць заўсёды значная, а вынікі намаганняў ацэньваюцца не толькі ў раёне, але і ў вобласці, і рэспубліцы. Спадзяюся, што і далей плён нашай сумеснай працы знойдзе свой адбітак і надоўга запомніцца нашым дзецям, таму яны будуць працягваць весці нас за сабой і далей.

– 2015-2016 навучальны год з’яўляецца юбілейным для членаў арганізацыі,  бо ў 1990 годзе на Х Рэспубліканскім злёце піянераў Беларусі было прынята рашэнне аб самавызначэнні і абвяшчэнні самастойнасці Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі (БРПА), а  13 верасня лічыцца днём утварэння арганізацыі, — расказвае старшыня  раённага савета грамадскага аб’яднання “БРПА” Ірына Васільеўна Дабрыянец. — Ва  ўстановах адукацыі раёна праходзіць шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных 25-годдзю піянерыі. Святочныя лінейкі,  тэматычныя выпускі газет,  грамадзянска-патрыятычныя праекты, канцэртныя  праграмы, конкурсы,  агітбрыгады…  Рады БРПА папаўняюцца  новымі  членамі аб’яднання.

25-годдзе — выдатная нагода ўспомніць самыя яркія, значныя праекты і падзяліцца ідэямі з сябрамі, заручыцца падтрымкай аднадумцаў, паказаць свае дасягненні. З мэтай грамадзянска-патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення, развіцця самадзейнасці членаў грамадскага аб’яднання “БРПА”  ў піянерскіх дружынах раёна ў перыяд да 25 красавіка 2016 года праводзіцца раённы этап рэспубліканскай інтэлектуальна-творчай гульні “Пароль — акцябронак: будзь гатовы!”.

У снежні-студзені  праводзіцца дабрачынная акцыя «Калядны падарунак». Яе ўдзельнікамі з’яўляюцца вучні ўстаноў адукацыі, члены дзіцячых і моладзевых грамадскіх аб’яднанняў, валанцёры.  Акцыя «Калядны падарунак» — частка рэспубліканскай праграмы «Цуды на Каляды», якую праводзяць сумесна Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя. Тыя станоўчыя эмоцыі, якія закладваюцца ў дадзеную акцыю, жаданне дапамагчы і падтрымаць дзяцей з’яўляюцца самым каштоўным для іх падарункам і паказчыкам неабыякавасці людзей. Піянерскія дружыны школ не пакінуць без увагі дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, дзяцей, якія вучацца на даму, дзяцей-сірот, ветэранаў педагагічнай працы і Вялікай Айчыннай вайны. І гэта толькі пачатак вялікага шляху да дабра і справядлівасці, каб прынесці карысць грамадству.

Людміла КАСПЯРОВІЧ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *