Малебен святому

13 снежня ў горадзе Століне ў ніжнім храме Свяціцеля Лукі, які носіць імя апостала Андрэя Першазваннага, прайшоў малебен з чытаннем акафіста святому.

Праваслаўныя вернікі загадзя ішлі да месца будаўніцтва храма. Жадаючыя змаглі падаць запіскі аб здароўі родных і блізкіх, набыць свечкі і паставіць іх у храме, купіць “цаглінку”, сродкі за якую пойдуць на будаўніцтва, і пакласці грошы ў спецыяльныя скрынкі.

У 14.00 гадзін пачалася служба. Яе правялі благачынны цэркваў Столінскай акругі айцец Рыгор і настаяцель храма Пакровы Прасвятой Багародзіцы в. Бор-Дубенец айцец Павел.

Святлана  ШПАКОЎСКАЯ

Фота Аляксандра НІКІФАРЭНКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *