Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня разгледзеў кадравыя пытанні. У ходзе кадравых назначэнняў кіраўнік дзяржавы асаблівую ўвагу ўдзяліў пытанням дысцыпліны і парадку. У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам, дзе былі закрануты пытанні фарміравання кіруючай вертыкалі.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назначыў:

Пазняка Аляксандра Рыгоравіча — памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь — галоўным інспектарам па Віцебскай вобласці;

Гур’янава Аляксандра Яўгенавіча — Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Італьянскай Рэспубліцы, Пастаянным прадстаўніком Рэспублікі Беларусь пры Харчовай і сельскагаспадарчай арганізацыі Аб’яднаных Нацый па сумяшчальніцтве.

Прэзідэнт даў згоду на назначэнне:

Гарадзецкага Дзмітрыя Мікалаевіча — старшынёй Жабінкаўскага райвыканкама;

Зайчука  Валянціна  Міхайлавіча — старшынёй Камянецкага райвыканкама;

Шума Мікалая Мікалаевіча — старшынёй Маларыцкага райвыканкама;

Аскеркі Віктара Вітальевіча — намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;

Сабыніча Генадзя Генадзьевіча — старшынёй Віцебскага райвыканкама;

Снарава  Аляксандра  Іванавіча — старшынёй Шумілінскага райвыканкама;

Мікалуцкага Аляксандра Віктаравіча — першым намеснікам старшыні Гомельскага аблвыканкама;

Гайкевіча Дзмітрыя Сцяпанавіча — старшынёй Жыткавіцкага райвыканкама;

Архіпенкі  Алега Леанідавіча — старшынёй Веткаўскага райвыканкама;

Дзенісенкі Сяргея Фёдаравіча — старшынёй Рагачоўскага райвыканкама;

Казецкага Сяргея Іванавіча — старшынёй Любанскага райвыканкама;

Ленкаўца Сяргея  Дзмітрыевіча — старшынёй Пухавіцкага райвыканкама;

Бабічава Аляксандра Мікалаевіча — старшынёй Бярэзінскага райвыканкама;

Ляўковіча Сяргея Віктаравіча — старшынёй Уздзенскага райвыканкама;

Клімава Віктара Дзмітрыевіча — пракурорам Брэсцкай вобласці;

Муквіча Уладзіміра  Валер’евіча — намеснікам міністра па падатках і зборах;

Сідаровіча Віктара Іванавіча — дырэктарам Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абароны;

Малашанкі  Міхаіла Пятровіча — намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі — дырэктарам Дэпартамента па энергаэфектыўнасці;

Завалея Ігара Уладзіміравіча — членам Гомельскага аблвыканкама;

Ігнатава Паўла Уладзіміравіча — членам Мінскага аблвыканкама;

Стадольніка Валерыя Францавіча — членам Мінскага аблвыканкама.

Лукашэнка патрабуе ад чыноўнікаў жалезнага парадку і дысцыпліны

«Без дысцыпліны і парадку нічога не зробіце. Не будзе жалезнага парадку, толку не будзе», – падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Назначаючы кіраўнікоў мясцовай вертыкалі ўлады, Прэзідэнт падкрэсліў: «І яшчэ адно пытанне якраз на злобу дня, якое мяне хвалюе: вельмі шмат падначаленых, прыйшоўшы на гэту пасаду (хоць я вас папярэджваю, што вы на перадавой, твар у твар з людзьмі), пачынаюць паляпшаць свае жыллёвыя ўмовы. Я не супраць, але — за ваш уласны кошт».

Ён таксама папярэдзіў: «Калі вы ідзяце на гэту пасаду, вы павінны ведаць, што вы, як на шкле, прасвечваецеся з усіх бакоў, і людзі вас бачаць. Наступны год будзе вельмі складаным, смею заўважыць, што такога года ў гісторыі нашай краіны не было. Абвалілася Расія, што робіцца ва Украіне (а гэта наш другі рынак), Казахстан прасеў. І нам трэба проста выстаяць. І калі мы будзем працаваць, не рэагуючы на людзей, іх прапановы, заўвагі, не  падтрымліваючы іх, а ствараючы сваё матэрыяльнае становішча, то такая ўлада народу не патрэбна».

У ходзе назначэння Віктара Клімава пракурорам Брэсцкай вобласці кіраўнік дзяржавы падкрэсліў: «Вы ні ў якім разе не павінны ні пад каго прагінацца. Рэгіён вельмі няпросты, асабліва з улікам таго, што граніца праходзіць. Я вас вельмі прашу ні з кім не канфліктаваць, дапамагаць губернатару, адну справу робіце. Але прынцыповасць — перш за ўсё».

Сацыяльная  абарона      людзей застаецца ў цэнтры ўвагі

Аб гэтым заявіў 22 снежня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаілам Ордам.

«Цяпер наша задача — фарміраваць там, дзе гэта трэба, кіруючы касцяк вертыкалі ўлады і не падмануць людзей. Гэта галоўная наша задача. Хоць мы там і не абяцалі нейкія залатыя горы, тым не менш людзі ж заўсёды чакаюць лепшага і трэба максімальна зрабіць гэта лепшае», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён адзначыў, што яго цікавіць настрой людзей у працоўных калектывах з улікам існуючай сітуацыі ў эканоміцы.

«Год будзе вельмі складаным.   З Еўрасаюзам усё не так проста. Нашу прадукцыю туды, ведаеце, пускаюць цераз пень-калоду. Яны вельмі моцна абаранілі свой рынак, туды не прарвешся з той прадукцыяй, якая ёсць у нас. У плане таго, што мы вырабляем тую наменклатуру, якая ў іх ёсць, – тыя ж трактары, аўтамабілі, прадукты харчавання, адзенне. Нават калі мы па якасці і цане лепшыя, нас усё роўна туды не пусцяць, прынамсі, прабівацца туды вельмі складана», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

«Таму выходзім далей, на далёкую дугу, праз В’етнам, Інданезію, Блізкі Усход, Афрыку, Лацінскую Амерыку, там спрабуем нешта прадаць, у Злучаныя Штаты Амерыкі, дзе вельмі выгадны рынак, неяк пакрыху. Але гэта ўсё няпроста. Людзі павінны гэта разумець», – дадаў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пацікавіўся таксама аб тым, якія даручэнні засталіся нявыкананымі пасля VII З’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ўсё, што было абяцана на з’ездзе, неабходна рэалізаваць.

Міхаіл Орда адзначыў, што ўдалося вырашыць многія пытанні, якія хвалююць працоўных.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў цэнтры ўвагі павінна заставацца сацыяльная абарона людзей, а таму дзяржаўная сацыяльная мадэль застаецца нязменнай. Агульная задача і органаў дзяржаўнага кіравання, і прафсаюзаў – гэта захаванне рабочых месцаў, сацыяльна-прававая абарона працоўных.

Кіраўнік дзяржавы праінфармаваны, што Федэрацыя прафсаюзаў бачыць тэндэнцыю скарачэння работнікаў, непрадаўжэння кантрактаў і скарачэння потым вакансій. У сувязі з гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што так быць не павінна.

ФПБ унесла прапанову аб удасканаленні заканадаўства ў пытанні, калі прадпрыемства падпадае пад санацыі і работнікам няма каму плаціць кампенсацыі. У прыватнасці, прапануецца разгледзець пытанне аб стварэнні кампенсацыйнага фонду, з якога можна было б выплачваць работнікам кампенсацыі ў выпадку, калі на прадпрыемстве няма чаго прадаваць і няма фінансавых сродкаў для выплат.

Акрамя таго, Федэрацыя прафсаюзаў прапануе максімальна пашырыць рынак страхавых паслуг на выпадак  беспрацоўя.

Прэзідэнт таксама праінфармаваны аб сітуацыі на старэйшым прадпрыемстве краіны — ААТ «Магілёўскі завод «Строммашына». Тут назбіралася вялікая колькасць даўгоў, што не дае прадпрыемству выйсці на бясстратную вытворчасць. Кіраўніку дзяржавы перададзена просьба дапамагчы калектыву прадпрыемства з заказамі, што дасць магчымасць заводу палепшыць фінансавы стан і выйсці на ўстойлівую работу.

Размова ішла таксама аб сітуацыі на шэрагу іншых прадпрыемстваў. Прэзідэнт даў адпаведныя даручэнні, якія Федэрацыя прафсаюзаў будзе выконваць сумесна з урадам.

БелТА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *