Крымінальная хроніка

— З 30 лістапада па 6 снежня на тэрыторыі Столінскага раёна ўчынена 21 злачынства, — расказвае начальнік Столінскага РАУС Вячаслаў Анатольевіч ФІЛІПЧЫК. — З іх 16 — па лініі крымінальнага вышуку, два — па лініі барацьбы з эканамічнымі злачынствамі і тры — па лініі іншых службаў. Таксама было зафіксавана 13 фактаў крадзяжоў маёмасці.

На дарогах раёна адбылося 8 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх пацярпеў адзін веласіпедыст. Усяго па лініі ДАІ было выяўлена 249 парушэнняў правілаў дарожнага руху. З іх 33 – парушэнне скораснага рэжыму, 11 – бяспраўнікі, тры – нецвярозыя вадзіцелі. Таксама да адказнасці былі прыцягнуты 52 пешаходы.

За мінулы тыдзень супрацоўнікі Столінскага РАУС выяз-джалі на 13 сямейна-бытавых сварак, з якіх 11 адбыліся з прычыны п’янства. У ізалятар часовага ўтрымання змешчаны два сямейныя скандалісты.

За распіццё спіртных напіткаў і з’яўленне ў п’яным выглядзе ў грамадскім месцы да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнуты 51 чалавек. Тры аматары спіртных напіткаў былі асу-джаны і накіраваны ў лячэбна-працоўны прафілакторый.

Украсцi за 60 секунд…

30 лістапада ў міліцыю звярнуўся жыхар г. Століна Я., 1965 г. н., і паведаміў, што ў ноч на 30 лістапада з яго гаража быў украдзены аўтамабільОпельЗафіракоштам каля 91 млн рублёў, 60 літраў дызпаліва, зімовы касцюм і бензапілаШтыль-180”.

А чацвёртага снежня было выяўлена, што злачынства ўчынілі два браты, жыхары г. Століна – 1982 і 1992 г. н. Украдзены аўтамабіль быў знойдзены ў лясным масіве ў тэхнічна спраўным стане на адлегласці адзін кіламетр ад чыгуначнай станцыі Прыпяць.

Раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 205 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Крадзеж, учынены ў буйным памеры”. Цяпер злачынцам пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад двух да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці ці без канфіскацыі.

Наезд на веласiпедыста

Дарожна-транспартнае здарэнне з наездам на веласіпедыста адбылося пятага снежня ў 18.15 гадзін у Гарадной. Вадзіцель К., 1990 г. н., на аўтамабілі “Фольксваген-Сантана” ў зоне дзеяння дарожнага знака “Небяспечны паварот” наехаў на веласіпедыста, які рухаўся насустрач. У выніку ДТЗ веласіпедыст атрымаў траўмы ў выглядзе пералому і быў дастаўлены ў бальніцу.

 Любiш вазiць – любi i плацiць

Столінскім раённым аддзелам Следчага камітэта была ўзбуджана крымінальная справа па ч. 1 арт. 233 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь “Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць”  у дачыненні грамадзяніна Б., 1989 г. н., жыхара аг. Альшаны,  які займаўся незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасцю ў выглядзе перавозкі на аўтамабілі “Сканія” сельскагаспадарчай прадукцыі з Беларусі ў Расію з 2013 года па сакавік 2014 года і атрымаў даход у суме больш за 137 млн рублёў.

Цяпер маладому чалавеку пагражае адказнасць у выглядзе штрафу ці пазбаўлення права займаць пэўныя пасады, ці займацца пэўнай дзейнасцю, ці арышта на тэрмін да шасці месяцаў, ці пазбаўлення волі на тэрмін да двух гадоў, ці пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў.

Аляксандр НІКІФАРЭНКА

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *